Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
22.07.2020

Каля Нёмана прайшло смачнае свята – свята юшкі “Уха-царица предлагает подружиться!

  У аграгарадку Пескаўцы Лідскага раёна з цеплынёй і весялосцю прайшло брэндавае мерапрыемста, прысвечанае нёманскай юшцы. У маляўнічым месцы непадалёк Пескаўскага Дома культуры была арганізавана зона прыгатавання  юшкі, дзе кожны жадаючы мог пачаствацца аўтарскай юшкай з Беліцы, Мінойт, Пескоўцоў, Ганчароў. Кульмінацыяй свята стала канцэртная праграма, якая была напоўнена бліскучымі гумарыстычнымі замалёўкамі і вакальнымі нумарамі ад Ганчарскага Дома  культуры, эстраднымі нумарамі ад Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра і Беліцкага Дома культуры. Былі праведзены конкурсы на “Лепашае блюда з рыбы” і “Лепшую юшку”, у якіх удзельнікі прадэманстравалі свае кулінарныя таленты і былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад КСУП «Белица-Агро». Гаспадары свята падарылі гасцям смачную юшку і насычаную святочную праграму!   ФОТА