Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
22.09.2020

Маёнтак Дамбавецкага ў Бердаўцы Лідскага раёна запрасіў на вясельны перапалох!

  19-га верасня маёнтак Дамбавецкага сабраў на брэндавым свяце ўсіх жыхароў аграгарадка Бердаўка і яго гасцей. У гэтым годзе арганізатары свята вырашылі прысвяціць мерапрыемства тэме сям'і, любові і вернасці.          І ,нездарама, бо Аляксандр Дамбавецкі – былы ўладальнік сядзібы, вельмі шанаваў сямейныя традыцыі, меў   жонку і ажно чацвёра дзяцей. І сёння ў былым палацы працягваюць услаўляць сям’ю і сямейныя каштоўнасці. Так,   сёння ў Бердаўцы і за яе межамі  кожны ведае   сапраўдную жамчужыну Лідскага раёна – народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў «Мы з вёскі-калыскі». Ушаноўваюць і берагуць сямейныя традыцыі ў музеі сям’і, які працуе пры ўстанове культуры.          На свяце было шмат цікавага, а прысутнасць саміх гаспадароў свята – Аляксандра Дамбавецкага з жонкай Марыяй, дадавала святу гістрычнасці і атмасфернасці.          Адным з такіх цікавых момантаў стала ўшанаванне сямейных пар, якія адзначылі вясельныя гадавіны і юбілеі. На святочнай сцэне віншавалі сямейныя пары, якія адзначылі 10, 20, 30 год шлюбу, і нават, залатое вяселле – 50 год сумеснага жыцця!     Кранальным атрымаўся вясельны абрад “Надзяванне вэлюму”, прадстаўлены ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Ойра” Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра Кульмінацыяй свята стала беласнежнае, лёгкае, вытанчанае і незабыўнае дэфіле дзяўчын у вясельных сукенках XX - XXI стагоддзяў. Ні адно вяселле не абыходзілася без вясёлых і гарэзлівых   танцаў. Па гэтай прычыне аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры правёў майстар-клас па побытавых танцах, на якім госці свята з задавальненнем танчылі польку, кракавяк, ойру…          Упрыгожыла свята выступленне народнага ансамбля бытавых інструментаў “Каханачка” Мажэйкаўскага Дома культуры, саліста Лідскага эстраднага аркестра Адрэя Панісава, саксафаніста Мікалая Барсукова з Дзітвянскага Дома культуры.          Выстава-кірмаш рамеснікаў “Фарбы роднага краю” дзівіла талентамі майстроў, дызайнам і матэрыялам  вырабаў .          Тэматычныя майстар-класы па вырабу вясельных вянкоў і лялек-неразлучніц прадставілі майстры Лідскага аддзела рамёстваў Ірына Дыдышка і Дар’я Юрчык.          Ласавальня з духмянымі напоямі ад Ваверскага Дома культуры ўсіх частавала духмянай зёлкавай гарбатай. Аляксандр Дамбавецкі пабудаваў калісьці ў Магілёве тэатр, а ў Бердаўку  прывозіў артыстаў на святы. Таму на мерапыемства ў Бердаўку запрасілі ў госці тых, хто сябруе з гумарам, усмешкамі ды пацешкамі. Фестываль гумару “Пацешкі ды ўсмешкі – даўгалецця сцежкі!” стаў заключнай часткай свята, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі аматарскай творчасці з Ганчарскага, Ваверскага Дамоў культуры, Бердаўскага і Мінойтаўскага культурна-дасугавых цэнтраў, аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Па выніках глядацкіх сімпатый перамагла гумарыстычная замалёўка народнага тэатра “Бераг” Мінойтаўскага КДЦ “Як баба мужа прадала”.  Галоўны прыз – дыплом і мяшок зерня новага ўраджаю ад КСУП “Бердаўка-Агра”!   ФОТА Алена Габіс – матадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.   21.09.2020