Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
22.07.2020

На Лідчыне выбралі лепшага касца

  17 ліпеня ў аграгардку Ганчары Лідскага раёна адбылося   цікавае і незвычайнае мерапрыемства – свята ручной касьбы “Звініць каса – жыве вёска”.          Працэс пакосу травы – справа не з простых. Тут патрэбныя не толькі сіла і спрыт, але і пэўныя веды: важна ў якім становішчы павінны быць рукі, наколькі моцным павінен быць ўзмах касы і якім павінен быць яе кірунак.           Паспаборнічаць у майстэрстве ручной касьбы сабраліся 22 касцы з Лідскага раёна. Самаму малодшаму – 20 год, самаму старэйшаму – 84 гады.           У поле адпраўляліся яны па старадаўняму звычаю – з дапамогаю і падтрымкаю сеназарніц. Сеназарніцамі  славяне называлі жанчын, якія захоўваючы звычаі даўніны, збіралі на сенакосныя ўгоддзі касцоў. Яны складвалі ўсё неабходнае, не забываючы абавязкова пра лекі. І ад іх умення сабраць  правільна на сенажаць касцоў залежала зладжанасць   іх працы.          І, сапраўды, праца была ў радасць! А журы з запалам яе ацэньвала па такім крытэрыям, як якасць і чысціня касьбы, эстэтычны выгляд пракосу, выпраўка і стан касца падчас касьбы.          Праца Аляксандра Келя з Дзітвы больш за ўсё ўразіла журы. Ён і быў названы пераможцам раённага свята касьбы. Другое месца заняў Леанід Станіславовіч з г.Ліды, трэцяе – Іван Матусевіч з Ганчароў, якому, дарэчы, 84 гады! Самым хуткім касцом стаў Валянцін Петрашка з Ваверкі.          Творчая частка свята была вельмі ўрачыстая, бо падарункам для усіх прысутных стаў канцэрт Заслужанага катектыву Рэспублікі Беларусь – Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” (г.Мінск).          Таксама, на свяце выступіў фальклорны гурт “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Прайшлі цікавыя майстар-класы: майстар-клас па кляпанню і збору касы, майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга “Пакосніца”. Удзельнікаў свята частавала духмянымі напоямі зёлкавая пляцоўка. ФОТА