Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
27.01.2020

“НЕЗАБЫТЫЯ КЛАСІЧНЫЯ РАДКІ!”

  23 студзеня 2020 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся бібліямарафон “Да здравствует классика!”. Дадзенае мерапрыемства стала адным з ключавых, якія праводзяцца бібліятэкай у рамках месяца класічнай літаратуры “Незабытыя класічныя радкі”.   Бібліятэкары распавялі пра цікавыя факты з біяграфіі беларускіх і рускіх класікаў ХІХ і ХХ стагоддзяў і пра гісторыю стварэння іх твораў, а таксама правялі турнір знаўцаў “Па творах класікаў 19-20 ст.ст.”. Як аказалася, сучасная моладзь ведае беларускіх і замежных класікаў і чытае іх творы. У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу сярод чытачоў раённай бібліятэкі “Самы актыўны чытач класікі 2019 года”. Прызёр конкурсу – Ліцкевіч Лідзія Фёдараўна. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з членамі літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, якое дзейнічае пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Лідскія паэтэсы Таццяна Сямёнава і Тэрэса Смольская пазнаёмілі маладое пакаленне са сваёй творчасцю і прачыталі свае вершы. Сярод удзельнікаў сустрэчы карысталася папулярнасцю і арганізаваная да мерапрыемства выстава “Шэдэўры літаратурнага свету”, каля якой супрацоўнікі бібліятэкі правялі бібліяграфічны агляд “Любімых кніг знаёмыя прыметы”. Удзельнікамі першага бібліямарафона сталі навучэнцы Лідскага каледжа. У далейшым бібліятэкары плануюць практыкаваць правядзенне падобных бібліямарафонаў для рознай мэтавай аўдыторыі.   https :// tv - lida . by /2020/01/24/ kollektiv - lidskoj - rajonnoj - biblioteki - organizoval - bibliomarafon /? fbclid = IwAR 31 vTIOLsiJWZS 3 EJijB 1 RWdOH 0 b 21 T 7 c -1 cd _ neZw 2 fFZtFc 3 pLwD 3 kl 4