Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны раёна
14.07.2020

Весела і гучна святкавалі Купалле ў Лідзе

  У Лідзе ля сцен Лідскага замка прайш ло маляўніч ае традыцыйн ае народн ае свята «Купалле».          Усіх, хто вырашыў акунуцца ў чароўную і таемную атмасферу Купалля, чакала шмат цікавага: гэта традыцыйна, купальскія карагоды, варожбы, гульні і забавы, пошук міфічнай кветкі папараці, і вядома ж, купальскае вогнішча.          На свяце сваёй творчасцю радавалі лідчан лепшыя выканаўцы Лідскага раёна. Падарункам для ўсіх стала фаер-шоў гурта «Інфініці-фаер» з г. Баранавічы і канцэрт прафесійных артыстаў з г. Мінска – фольк-медыя гурта «Неруш».          Кульмінацыяй свята стала дыскатэка ў Лідскім замку « Zamok   Dance ». Тут атрымлівалі асалоду ад купальскай ночы самыя актыўныя і вясёлыя лідчане. На дыскатэцы прагучалі запальныя рэтра і сучасныя хіты, усіх радавала танцавальнае і музычнае шоў і жывая музыка. ФОТА