Права наймальніка рабіць вылічэнне з заработнай платы сумы
ўрону, прычыненага работнікам наймальніку, прадугледжана часткай 1 артыкула 408
Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) у памеры які не перавышае сярэдняга
месячнага заробку і падпунктам 3.6. пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 15.12.2014 №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый»
(далей – Дэкрэт) у памеры да трох сярэднямесячных заработных плат работніка.
Часткай 2 артыкула 408 ПК вызначана, што распараджэнне наймальніка
аб пакрыцці ўрону павінна быць зроблена не пазней двух тыдняў з дня выяўлення прычыненага
работнікам урону і звернута да выканання не раней 10 дзён з дня паведамлення аб
гэтым работніку.
Часткай 1 артыкула 108 ТК і падпунктам 3.6. Дэкрэта прадугледжана,
што пры вылічэнні ўрону, прычыненага наймальніку, пры кожнай выплаце заработнай
платы памер такога вылічэння не можа перавышаць 50% заработнай платы, належнай да
выплаты работніку.
Галоўны дзяржаўны інспектар працы
аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства
аб працы Гродзенскага абласнога упраўлення
Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
Сало А.Ул.
29.06.2018