Каля 12—10 тысяч гадоў да н. э.
Засяленне Панямоння старажытнымі людзьмі (стаянкі свідэрцаў паміж Бурносамі і вусцем Гаўі, Беліцай і Зблянамі).
6 тысяч гадоў да н. э.
Засяленне Лідчыны плямёнамі так званай нёманскай археалагічнай культуры.
1 тысячагоддзе да н. э.
Фарміраванне на Лідчыне культуры штрыхаванай керамікі.
5—6 стагоддзі
З’яўленне на Лідчыне паселішчаў банцараўскай культуры.
6—7 стагоддзі
Засваенне краю славянскімі плямёнамі.
1323 г.
Заснаванне Ліды вялікім князем літоўскім Гедымінам. Пачатак будаўніцтва Лідскага замка.
1387 г.
Полацкі князь Скіргайла прынёс прысягу польскаму каралю Ягайлу ў Лідскім замку.
1392 г., 4 жніўня
У маёнтку Востраў пад Лідай польскі кароль Ягайла заключыў пагадненне з князем Вітаўтам аб перадачы апошняму ўлады ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1396—1399 гг.
У Лідзе са сваім дваром жыў патомак Чынгісхана Тахтамыш — апошні хан адзінай Арды (Сіняй, Белай і Залатой).
1397—1443 гг.
Заснавальнік дынастыі крымскіх татараў Гірэяў Ач-Гірэй абраў горад месцам пражывання для сябе і сваёй сям’і.
1422 г.
Лідскі замак стаў пляцоўкай вясельных урачыстасцей з нагоды шлюбу караля Уладзіслава Ягайлы і князёўны Сафіі Гальшанскай.
1566 г.
Утварэнне Лідскага павета.
1569 г.
Лідчына ўвайшла ў Рэч Паспалітую.
1590 г., 17 верасня
Жыгімонт ІІІ дараваў Лідзе магдэбургскае права і герб.
1611 г.
Сейм пацвердзіў прывілей рыначных дзён, якія існавалі на Лідчыне здаўна.
1638 г.
Атрыманы дазвол на будаўніцтва ў Лідскім замку склепа для захавання актавых кніг Лідскага земскага суда.
1702 г.
Адзін са шведскіх атрадаў спаліў частку горада і ўзарваў абедзве вежы замка.
1759 г.
Пры Лідскім піярскім кляштары адкрыты калегіум, выпускнікі якога пакінулі значны след у навуцы і літаратуры. Адзін з іх — прафесар Віленскага ўніверсітэта Станіслаў Юндзіл.
1795 г.
Лідскі павет далучаны да Расійскай імперыі ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
1797 г.
Па дарозе са Слоніма ў Вільню ў Лідзе спыняўся расійскі імператар Павел І.
1876 г.
У Лідзе адкрыты піваварны завод Пупко.
1883 г.
На беразе ракі Нёман заснаваны шклозавод. Гэта год пачатку гісторыі развіцця г. Бярозаўка.
1884 г., 30 снежня
Адкрыты рух па чыгунцы Вільня — Ліда — Лунінец. Уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная станцыя Ліда. З гэтага часу пачынаюць працаваць шматлікія заводы і фабрыкі.
1896 г.
У Лідзе адкрыта першая друкарня.
1901 г.
У Лідзе адкрыты ліцейны завод, а таксама прыватнае жаночае вучылішча М. К. Навіцкай.
1913 г.
Адкрыта мужчынская дзяржаўная гімназія.
1915 г., верасень
Лідчына акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі.
1919 г., студзень
Чырвоная Армія вызваліла Ліду, усталявана савецкая ўлада.
1919 г., 17 красавіка — 1920 г., 17 ліпеня
Лідчына акупіравана польскімі войскамі.
1921 г.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам, Лідчына ўвайшла ў склад створанага Навагрудскага ваяводства Польшчы.
1926 г.
Браты Чарткі адкрылі ў Лідзе завод па выпуску цвікоў.
1929 г., жнівень
На Лідскай фабрыцы гумовага абутку «Ардаль» выпушчана першая прадукцыя.
1939 г., 18 верасня
Ліда ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
1940 г., 15 студзеня
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР утвораны Лідскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці.
1941 г., 27 чэрвеня
Ліда акупіравана войскамі фашысцкай Германіі.
1942 г., 8 мая
У Лідзе фашысты расстралялі вязняў яўрэйскага гета.
1944 г., 8 ліпеня
Ліда вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў.
1945 г., красавік
На Лідскім камбінаце харчовых канцэнтратаў выпушчана першая прадукцыя.
1948 г., 4 чэрвеня
Створаны першы пасля Вялікай Айчыннай вайны калгас у маёнтку Жырмуны.
1951 г., верасень
У Лідзе адкрыты тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі.
1953 г.
Уведзены ў эксплуатацыю Лідскі малочна-кансервавы завод, адкрыты аўтобусны рух па першым маршруце.
1958 г., ліпень
Арганізаваны Лідскі аўтарамонтны завод.
1959 г.
У Лідзе адкрыты краязнаўчы музей.
1965 г., чэрвень
Уведзена ў эксплуатацыю першая чарга Лідскага лакафарбавага завода.
1966 г., 9 мая
У Лідзе закладзены Курган Бессмяротнасці.
1980 г., 5 верасня
Горад Ліда ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
1989 г., ліпень
У Лідзе адкрыты помнік А. Міцкевічу.
1993 г., красавік
У Лідзе зарэгістраваны 100-тысячны жыхар.
1993 г., ліпень
У Лідзе адкрыты помнік Францыску Скарыну.
1995 г.
Гарадскі пасёлак Бярозаўка атрымаў статус горада.
2004 г., 9 лютага
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лідскі раён і Ліда аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Лідскі раён.
2005—2009 гг.
У Лідзе праведзены шэраг міжнародных выставак-прэзентацый «Ліда-рэгіён».
2009 г., 29 чэрвеня
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь г. Ліда ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
2015 г.
Праведзены першы фестываль хмелю, соладу і вады Lidbeer.
2019 г.
У Лідзе адкрыты помнік заснавальніку горада — Гедыміну. Горад прыняў эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў.
2020 г. Ліда абвешчана культурнай сталіцай Рэспублікі Беларусь.
2023 г. У цэнтры Ліды праведзены першыя археалагічныя раскопкі. Горад адзначыў 700-годдзе.
2025 г., 6–7 верасня Ліда — сталіца святкавання Дня беларускага пісьменства.