Лідскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці, мяжуе з Воранаўскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнамі.
Лідскі раён знаходзіцца на скрыжаванні важнейшых аўтамабільных і жалезных дарог, мае багатыя зямельныя рэсурсы і кваліфікаваныя рабочыя кадры. Гэта сучасны рэгіён, які дынамічна развіваецца, прывабны для бізнесу.
Горад Ліда - буйны прамысловы і культурны цэнтр Гродзенскай вобласці, які размешчаны ў 160 км ад г. Мінска, у 100 км ад г. Гродна. Ліда мае развітую інфраструктуру і сетку аўтамабільных дарог. Ліда - вузлавы цэнтр чыгуначных зносін з Баранавіцкім, Маладзечанскім, Гродзенскім і Віленскім напрамкамі.
Агульная плошча Лідскага раёна складае 1567 кв. км. Большую частку тэрыторыі займаюць ворныя землі (33,9 %), лясы (27,2 %), лугі (19,8 %).
Прадстаўнічая і выканаўчая ўлада ў раёне ажыццяўляецца Лідскім раённым, Бярозаўскім гарадскім і дванаццаццю сельскімі Саветамі дэпутатаў і выканаўчымі камітэтамі.
У 275 населеных пунктах раёна пражываюць 134,7 тысячы чалавек, у Лідзе – 103,4, у Бярозаўцы – 10,1, у сельскай мясцовасці – 21,2 тысячы чалавек.
Стагоддзямі ў добрасуседстве і павазе адзін да аднаго на Лідчыне жывуць прадстаўнікі шасці канфесій і 60 нацыянальнасцяў. 51,4% насельніцтва складаюць беларусы, палякі - 35,3%, рускія - 9,4%, украінцы - 1,7 %. Таксама пражываюць літоўцы, татары, габрэі, немцы, армяне, азербайджанцы.
На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 48 рэлігійных суполак, з іх 18 суполак Беларускай праваслаўнай царквы, 17 - Рымска-каталіцкай, 10 - пратэстанцкіх суполак, адна абшчына Грэка-каталіцкай царквы, ёсць мусульманская і іудзейская абшчыны.
З эканамічнага пункту гледжання Лідскі раён адметны наяўнасцю развітой прамысловай інфраструктуры. Гэта прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай, харчовай, мукамольна-крупяной, шкляной прамысловасці і іншыя. Усяго 25 буйных арганізацый прамысловасці. Заканадаўчая база Рэспублікі Беларусь дазваляе паспяхова працаваць як айчынным, так і замежным інвестарам, абараняе іх камерцыйныя інтарэсы і забяспечвае аднолькавыя ўмовы для вядзення бізнесу. На тэрыторыі раёна зарэгістравана больш за 80 арганізацый з замежным капіталам, у тым ліку створаных з удзелам расійскага, літоўскага, польскага, амерыканскага, нямецкага, дацкага, італьянскага, аўстрыйскага і іншых.
Кадравы патэнцыял прамысловага комплексу досыць высокі і дазваляе цалкам задаволіць патрэбнасць любой вытворчасці ў спецыялістах і рабочых. Падрыхтоўкай асноўнага вытворчага персаналу ў сферы метала- і дрэваапрацоўкі, машынабудавання, оптыкі, шкловарэння і аўтасэрвісу займаюцца тэхнічны каледж і тры ліцэя, якія размешчаны на тэрыторыі раёна. Інжынерна-тэхнічныя кадры рыхтуюцца ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі.
За 2011-2020 гады ў рэгіён прыцягнута больш за 140,0 млн. долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Гэта пятая частка прамых замежных інвестыцый, якія паступілі ў Гродзенскую вобласць.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2009 г. № 134 тры ўчасткі Лідскага раёна агульнай плошчай 544,7 га ўключаны ў склад свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест". Для рэзідэнтаў СЭЗ дзейнічае спецыяльны прававы рэжым, які ўключае падатковыя і мытныя прэферэнцыі, якія дазваляюць скараціць выдаткі па інвестыцыйным праекце да 40%.
З 2009 года ў Рэспубліцы Беларусь паспяхова дзейнічае Інстытут інвестыцыйных дагавораў. Механізм інвестыцыйных дагавораў дазваляе стварыць камфортныя ўмовы працы пры рэалізацыі праектаў па-за залежнасці ад тэрыторыі, на якой ажыццяўляецца праект, дазваляе інвестару ўсталяваць дадатковыя гарантыі абароны свайго капіталу і адначасова атрымаць льготныя ўмовы і прэферэнцыі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, у тым ліку і ў індывідуальным парадку. У раёне сфарміравана сем прамысловых пляцовак агульнай плошчай 23,6 га, якія прызначаны для прадастаўлення інвестарам пад будаўніцтва аб'ектаў па заключаных з Рэспублікай Беларусь інвестыцыйным дагаворам.
Асноўная накірункі для інвеставання ў рэгіёне: адкрыццё новых, мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне дзеючых вытворчасцей. Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця Лідскага раёна з'яўляецца інвеставанне ў будаўніцтва гандлёвых аб'ектаў. Пад іх будаўніцтва прапануецца 12 участкаў. Перспектыўнымі з'яўляюцца капітальныя ўкладанні ў стварэнне аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, культурна-турыстычнага цэнтра, у будаўніцтва бізнес-цэнтра, рэстаранаў і прыватнай гасцініцы. Велізарны патэнцыял для ўкладання інвестыцый - гэта сфера турызму, у прыватнасці, развіццё аграэкатурызму.
Са свайго боку адміністрацыя Лідскага раёна заўсёды гатова да дыялогу і гарантуе ўсебаковае садзейнічанне ў рэалізацыі вашых планаў.