Галоўная / Навiны раёна
24.03.2021

ДЗЕНЬ ХАТЫНСКАЙ ТРАГЕДЫІ Ў ПАМЯЦІ ЖЫХАРОЎ ЛІДЧЫНЫ

Кожны народ ганарыцца перамогай у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, і свята шануе памяць страт, панесеных у імя гэтых перамог. Сімвалам бязмерных выпрабаванняў беларусаў стала Хатынь, якая прадстаўляе 186 беларускіх вёсак, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны разам з іх жыхарамі.

У сучасным свеце няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова “Хатынь”. Хатынь – гэта сімвал вялікай трагедыі, той, што на стагоддзі захоўвае ў народнай памяці і ў сэрцах кожнага новага пакалення аддаецца не меншым болем, чым у сэрцах тых, хто перажыў усё гэта, быў сведкам страшных падзей. Хатынь гэтак жа, як і Брэсцкі мемарыял, Курган Славы і многія іншыя помнікі, з’яўляецца адначасова сімвалам мужнасці і гераізму народа, яго непакорлівасці чорным сілам фашызму. Жыхары Лідскага краю, як і ўсёй Беларусі, захоўваюць у сваіх сэрцах памяць, веды пра гэты страшны дзень.

Гэтаму журботнаму дню ў гісторыі беларускага народа бібліятэкары ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” прысвяцілі цыл літаратурна-дакументальных выстаў і мерапрыемстваў “Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа”. У ходзе мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне трагедыі Хатыні, гучалі словы аб захаванні памяці і адказнасці беларусаў за мірную будучыню краіны.

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы з 17 сакавіка дзейнічае выстава “Хатынь – гэта памяць сэрца”. Супрацоўнікі бібліятэкі прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў да гісторыі Хатынскай трагедыі, распавялі пра вёску Хатынь і яе жыхарах, аб іх болю і пакутах у дзень 22 сакавіка 1943 года, аб мемарыяльным комплексе “Хатынь”, створаным у памяць усіх спаленых вёсак. На выставе прадэманстраваны альбомы, дакументальныя і мастацкія кнігі аб трагедыі.

“Звоняць трывожна ў Хатыні званы...” (філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1”), “Ёсць памяць, якой не будзе забыцця” (філіял “Гудская сельская бібліятэка”), “Хатыні вогненныя сёстры” (філіял “Мінойтаўская сельская бібліятэка”), “Хатынь: трагедыя і памяць” (філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка”) – толькі частка найцікавейшых выстаў, на якіх была прадстаўлена літаратура аб лёсе “вогненнай вёскі”.

Гістарычную гадзіну “Званы Хатыні”, якая праходзіла ў філіяле “Дварышчанская сельская бібліятэка”, пачыналася каля помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў агр. Дворышча, каб рабяты ўсвядомілі важнасць захавання памяці пра тыя падзеі. У бібліятэцы бібліятэкар пазнаёміў з фотаальбомам “Мемарыяльны комплекс Хатынь”. Дзеці пачулі аповед пра тое, як развіваліся падзеі таго дня, хто застаўся ў жывых і як склаўся іх лёс.

Для вучняў 4-га класа ДУА “Дзітвянская сярэдняя школа” 19 сакавіка ў філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка” прайшоў урок памяці “Плачуць званы”. З дапамогай слайд-прэзентацыі дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па Дзяржаўнаму мемарыяльнаму архітэктурна-скульптурнаму комплексу “Хатынь”, створанаму як даніна памяці загінуўшым жыхарам вёскі і ўсім ахвярам Вялікай Айчыннай, як напамін пра жахі вайны. Потым дзеці разам з бібліятэкарам чыталі вершы пра Хатынь – знак і сімвал пакутніцтва беларускага народа, які страціў у гады вайны кожнага чацвёртага, сведчанні яго нясхільнай мужнасці. Людзі, якія сабраліся, з вялікай увагай слухалі выразнае чытанне вершаў пра вайну. У выкананні школьнікаў адбылося мастацкае чытанне невялікіх урыўкаў з твора Васіля Быкава “Званы Хатыні”.

У філіяле “Тарноўская сельская бібліятэка” 19 сакавіка адбылася гадзіна ўспамінаў “Хатынь. Гісторыя трагедыі”. На мерапрыемстве гучалі ўрыўкі з кніг, вытрымкі з дакументаў Другой сусветнай вайны, вершы, прысвечаныя Хатыні.

20 сакавіка філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3” падрыхтаваў для чытачоў гадзіну памяці “Трагедыя Хатыні”. Прысутныя даведаліся, што разам з вёскай Хатынь былі спалены і разбураны разам з мірнымі жыхарамі і іншыя вёскі Беларусі, прагледзелі фотаальбом, здзейснілі віртуальную экскурсію па мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

Тым жа днём у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2” адбылася гадзіна памяці “Звіняць трывожна ў Хатыні званы”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 “Е” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Ліды”. Навучэнцы датыкнуліся да трагедыі ўсёй краіны і былі салідарныя ў тым, што трэба быць годным нашчадкам.

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў Дзень памяці Хатынскай трагедыі прайшоў вечар памяці “Хатынь – гэта памяць сэрца”. Гучала музыка “Слёзы Хатыні”, на яе фоне вядучыя чыталі вершы і вялі свой страшны аповяд пра тое, што было на гэтай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мерапрыемства прагледзелі прэзентацыю аб мемарыяльным комплексе “Хатынь”, даведаліся пра гісторыю яго стварэння. У канцы вечарыны памяці прагучала песня “Малітва” ў выкананні ВІА “Песняры”, а ўсе прысутныя ўсталі і ўшанавалі загінуўшых хвілінай маўчання.

Беларусам ніколі не забудуцца страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а пакуль жывая памяць пра той страшны час – будзе жывы і беларускі народ.

Бібліятэкар аддзела

бібліятэчнага маркетынгу Д.А. Марцінкевіч