Працэс пакосу травы – справа
не з простых. Тут патрэбныя не толькі сіла і спрыт, але і пэўныя веды: важна ў
якім становішчы павінны быць рукі, наколькі моцным павінен быць ўзмах касы і
якім павінен быць яе кірунак.
Паспаборнічаць у майстэрстве ручной касьбы сабраліся 22
касцы з Лідскага раёна. Самаму малодшаму – 20 год, самаму старэйшаму – 84 гады.
У поле адпраўляліся яны па старадаўняму звычаю – з
дапамогаю і падтрымкаю сеназарніц. Сеназарніцамі славяне называлі жанчын, якія захоўваючы
звычаі даўніны, збіралі на сенакосныя ўгоддзі касцоў. Яны складвалі ўсё
неабходнае, не забываючы абавязкова пра лекі. І ад іх умення сабраць правільна на сенажаць касцоў залежала
зладжанасць іх працы.
І, сапраўды, праца была ў
радасць! А журы з запалам яе ацэньвала па такім крытэрыям, як якасць і чысціня
касьбы, эстэтычны выгляд пракосу, выпраўка і стан касца падчас касьбы.
Праца Аляксандра Келя з Дзітвы больш за ўсё ўразіла журы. Ён і быў
названы пераможцам раённага свята касьбы. Другое месца заняў Леанід Станіславовіч з г.Ліды, трэцяе –Іван Матусевіч з Ганчароў, якому,
дарэчы, 84 гады! Самым хуткім касцом стаў Валянцін
Петрашка з Ваверкі.
Творчая частка свята была
вельмі ўрачыстая, бо падарункам для усіх прысутных стаў канцэрт Заслужанага
катектыву Рэспублікі Беларусь – Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай
музыкі “Свята” (г.Мінск).
Таксама, на свяце выступіў
фальклорны гурт “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Прайшлі
цікавыя майстар-класы: майстар-клас па кляпанню і збору касы, майстар-клас па
вырабу лялькі-абярэга “Пакосніца”. Удзельнікаў свята частавала духмянымі
напоямі зёлкавая пляцоўка.