Аляксандр Вярсоцкі, старшыня Лідскага райвыканкама:
- Што тычыцца новых момантаў, напрыклад, на фестывалі кнігі і прэсы – па форме ён традыцыйны, але кожны год нясе нешта новае, - будуць прадстаўлены творы, што з’явіліся ў гэтым годзе, адбудуцца сустрэчы з пісьменнікамі, з якімі мы раней яшчэ не сустракаліся.
Я спадзяюся, што і такі факт будзе адметным – першы твор Валянціна Таўлая ўвасобіцца ў арт-аб’ект, які будзе ўстаноўлены каля дома, дзе жыў паэт, каля Лідскага замка.
Пра мерапрыемствы: у Лідзе ўпершыню будзе праведзена свята, якое мы назвалі “Хорфэст”, на які будуць запрошаны лепшыя харавыя калектывы Гродзеншчыны і з усёй краіны.
Мы пастараемся, каб мерапрыемствы свята былі цікавыя людзям розных узростаў!