Бел
На
сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і
абмежаванняў на навеванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме
адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на
наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых
устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Меры
абмежавальнага характару ўводзяцца ў выпадку ўстанаўлення высокага класа
пажарнай небяспекі. Галоўная мэта ўвядзення забароны на наведванне лясоў -
забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога
фонду.