Паважаны наведвальнік, у выпадку адсутнасці адказу на ваша пытанне, звяртайцеся ў прэс-службу райвыканкама - 8 (0154) 53-40-10.
Усіх, хто вырашыў акунуцца ў чароўную і таемную атмасферу
Купалля, чакала шмат цікавага: гэта традыцыйна, купальскія карагоды, варожбы,
гульні і забавы, пошук міфічнай кветкі папараці, і вядома ж, купальскае
вогнішча.
На свяце сваёй творчасцю радавалі лідчан лепшыя выканаўцы
Лідскага раёна. Падарункам для ўсіх стала фаер-шоў гурта «Інфініці-фаер» з г.
Баранавічы і канцэрт прафесійных артыстаў з г. Мінска – фольк-медыя гурта
«Неруш».
Кульмінацыяй свята стала дыскатэка ў Лідскім замку «Zamok Dance». Тут атрымлівалі асалоду ад купальскай ночы самыя
актыўныя і вясёлыя лідчане. На дыскатэцы прагучалі запальныя рэтра і сучасныя
хіты, усіх радавала танцавальнае і музычнае шоў і жывая музыка.