Галоўная / Грамадства / Грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі / Лідскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў

Лідскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў










Лідскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі

Старшыня: Макарчук Бажэна Станіславаўна

Асабісты прыём: першая серада месяца з 8.00 да 12.00, з 15.00 да 17.00

Калі дзень прыёму прыпадае на дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Адрас: 231300 г. Ліда, вул. Камсамольская, 14

Тэлефон-факс: (80154) 541246

E-mail: lidafpb@mail.ru

Лідская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу

Старшыня: Марсаў Аляксандр Іванавіч

Тэлефон-факс: (80154) 543902

(80154) 543903

Лідская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі

Старшыня: Карпуць Віталій Іванавіч

Тэлефон-факс: (80154) 520422

Лідская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюзу работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

Старшыня: Пазняк Андрэй Пятровіч

Тэлефон-факс: (80154) 540941

Лідская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюзу работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

Старшыня: Дукі Марыя Чаславаўна

Тэлефон: (80154) 532177

Задачы Лідскага раённага аб'яднання прафсаюзаў:

умацаванне салідарнасці і адзінства прафсаюзнага руху на тэрыторыі Лідскага раёна, выпрацоўка агульнай тактыкі дзеянняў размешчаных на гэтай тэрыторыі прафсаюзных арганізацый сумесна з раённымі, гарадскімі, абласнымі структурамі прафсаюзаў, стварэнне новых прафсаюзных арганізацый, у тым ліку ў недзяржаўным сектары эканомікі;

каардынацыя дзейнасці пярвічных прафсаюзных арганізацый, арганізацыйных структур галіновых прафсаюзаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, па рэалізацыі мэт і задач ФПБ, рашэнняў іх кіруючых органаў, яе членскіх арганізацый;

прадстаўніцтва і абарона інтарэсаў ФПБ, абласнога аб'яднання прафсаюзаў, абарона інтарэсаў, якія ўваходзяць у ФПБ арганізацый на тэрыторыі Лідскага раёна;

абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюзаў, у тым ліку пры вырашэнні калектыўных і індывідуальных працоўных спрэчак;

арганізацыя і ажыццяўленне грамадскага кантролю прафсаюзаў за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і аб ахове працы, іншых відаў грамадскага кантролю, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь "Аб прафесійных саюзах" і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі;

заключэнне мясцовых пагадненняў, ажыццяўленне кантролю за іх выкананнем.

У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі Лідскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў выконвае наступныя функцыі:

прадстаўляе інтарэсы ФПБ, абласнога аб'яднання прафсаюзаў, членаў прафсаюзаў у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, мясцовых Саветах дэпутатаў перад наймальнікамі і іх аб'яднаннямі, у судах і ў адносінах з іншымі арганізацыямі;

у межах прадастаўленых яму паўнамоцтваў, ад імя і ў інтарэсах аб'яднаных прафсаюзных арганізацый, арганізацыйных структур прафсаюзаў, членаў прафсаюзаў вядзе калектыўныя перагаворы з прадстаўнікамі мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, аб'яднанняў наймальнікаў, заключае з імі мясцовыя пагадненні па сацыяльна-эканамічных і працоўных пытаннях, не дапускаючы зніжэння норм палажэнняў, якія дзейнічаюць у генеральным, тарыфных, абласных пагадненнях;

у адпаведнасці з планамі працы і па меры неабходнасці праводзіць кансультацыі, сходы старшыняў прафсаюзных камітэтаў,

прафсаюзнага актыву, выпрацоўвае адзіныя падыходы па вырашэнні актуальных пытанняў;

садзейнічае развіццю ўзаемных сувязей паміж прафсаюзнымі арганізацыямі, абмену інфармацыяй, вопытам работы, аказвае ім арганізацыйную, метадычную, кансультатыўную і прававую дапамогу ў ажыццяўленні іх паўнамоцтваў і функцый;

своечасова інфармуе ФПБ, абласное аб'яднанне прафсаюзаў, кіруючыя органы галіновых прафсаюзаў па асноўных пытаннях сваёй дзейнасці, аб становішчы спраў у раёне, горадзе, арганізуе аказанне прафсаюзным арганізацыям на месцах неабходнай дапамогі;

выступае ў сродках масавай інфармацыі з выкладаннем і прапагандай пазіцыі і напрамкаў дзейнасці ФПБ, галіновых прафсаюзаў, абласнога аб'яднання прафсаюзаў, раённага аб'яднання прафсаюзаў;

арганізуе і каардынуе правядзенне прафсаюзных акцый, культурна-масавых, спартыўных і іншых мерапрыемстваў у Гродзенскім раёне;

садзейнічае выкананню рашэнняў ФПБ і яе членскіх арганізацый, інфармуе прафсаюзны актыў аб рабоце ФПБ, абласнога аб'яднання прафсаюзаў;

пры садзейнічанні ФПБ, галіновых прафсаюзаў, абласнога аб'яднання прафсаюзаў арганізуе навучанне прафсаюзных кадраў і актыву Гродзенскага раёна;

выконвае іншыя функцыі, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, і ажыццяўляе паўнамоцтвы, якія перадаюцца яму ФПБ, Гродзенскім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў.


Больш інфармацыі па спасылках:
 
 
https://lida.fpb.1prof.by/ 
 
https://grodno.1prof.by/