Галоўная / Культура / Падзейны каляндар на 2023 год
04.01.2023

ЧЭРВЕНЬ_2023

1-2 чэрвеня

  Адкрыты фестываль-конкурс мастацкай творчасці «Арт-тэрыторыя» (Гродзенская вобласць, г. Ліда).

Фестываль-конкурс мастацкай творчасці “Арт-тэрыторыя” праходзіць на тэрыторыі Лідскага замка.

Для ўдзелу ў фестывалі-конкурсе “Арт-тэрыторыя” запрашаюцца навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых мастацкіх школ, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, таленавітыя ўдзельнікі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Фестываль-конкурс праводзіцца ў розных намінацыях:

праца на пленэры;

вулічны партрэт;

малюнак на асфальце;

выстава дэкаратыўна-прыкладнай творчасці;

дызайн з элементамі аквагрыма або бодзіарта.

Тэл: +375 29 3253353, ДУА “Лідская дзіцячая школа мастацтваў”.

9 чэрвеня

Свята традыцыйнага народнага мастацтва «Мы захавалі Спадчыну», прысвечанае 20-годдзю ўтварэння раённага дома рамёстваў у Лідскім раёне (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці») (г. Ліда, вул. Савецкая д. 12)

9 чэрвеня Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры адзначыць свой 20-гадовы юбілей. Тут за гэтак багатую гісторыю творчай дзейнасці рэалізаваны сотні самых цікавых праектаў, праведзены тысячы майстар-класаў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, прадстаўлены дзесяткі унікальных выставачных экспазіцый. Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ўсе гэтыя гады з'яўляецца цэнтрам культурнага жыцця, які аб'яднаў мностванайталенавітых майстроў Лідчыны, якія захоўваюць і памнажаюць лепшую спадчыну творчасці нашай краіны і рэгіёна. На юбілейным свяце творчы калектыў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прадставіць усе напрамкі дзейнасці ўстановы: калекцыі аўтарскіх работ майстроў па кераміцы, ткацтве, саломапляценні, выцінанцы. Таксама парадуе ўсіх народны аматарскі лялечны тэатр «Батлейка». Народны фальклорны гурт «Талер» выканае лепшыя рэгіянальныя песні Лідчыны і завершыць свята майстар-класамі па побытавых танцах. Фотагалерэя «Наш творчы шлях» пазнаёміць наведвальнікаў з 20-гадовым перыядам станаўлення і развіцця цяпер паспяховай установы культуры Лідскага раёна.

Тэл.: +375 154 646339, ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

16-17 чэрвеня

 

Адкрыты пленэр педагогаў-мастакоў "Прыгажосць Божага свету" (Гродзенская вобласць, г.Ліда).

Для ўдзелу ў пленэры запрашаюцца педагогі-мастакі дзіцячых школ мастацтваў, настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі неабыякавыя да прыгажосці роднай прыроды, духоўнага і патрыятычнага выхавання падрастаючых пакаленняў.

Удзельнікаў пленэра чакаюць творчыя сустрэчы, майстар-класы і проста добрыя ўражанні.

Тэл: +375 29 3253353, ДУА "Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў".

17 чэрвеня

Фестываль маладзёжных субкультур “Маладзёжная хваля” (Гродзенская вобласць, г.Ліда, адкрытыя пляцоўкі каля Лідскага замка)

17 чэрвеня ля сцен Лідскага замка маладзёжны фестываль “Маладзёжная хваля”, які стаў ужо традыцыйным, аб’яднае пад сваім крылом творчую, крэатыўную і таленавітую моладзь з агульнымі поглядамі і інтарэсамі. Адна з асаблівасцяў фестывалю – магчымасць пераняць вопыт і паказаць на што здольны сам.

Гасцям свята будзе прадстаўлены сапраўдны калейдаскоп забаў – канцэртныя праграмы, тэатралізавана-гульнявыя праграмы, конкурсы і розыгрышы, дзіцячыя атракцыёны, фотазоны, фудкорт, танцавальныя флэшмобы, аквагрым, майстар-класы творчых калектываў і майстроў-рамеснікаў і яшчэ шмат усяго цікавага!

Фестываль моладзевых субкультур “Маладзёжная хваля” – выдатная нагода адпачыць ўсёй сям’ёй і захаваць цёплыя ўспаміны аб яркай падзеі лета!

Тэл.: +375 154 543281, дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”

17 чэрвеня

Конкурс ручной касьбы «Звініць каса – жыве вёска!» (Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг. Ганчары)

Для гасцей і жыхароў аграгарадка Ганчары ў чэрвені пройдзе конкурс на лепшае валоданне майстэрствам касьбы. Конкурс арганізаваны з мэтай захавання ручной касьбы як старажытнага беларускага рамяства, а аграгарадок Ганчары стаў галоўным месцам сустрэчы прафесійных касцоў і аматараў. Тут збіраюцца тыя, хто з касой практычна не растаецца нават сёння – у час аўтаматычных газонакасілак. На працягу свята касцы паспаборнічаюць і падзеляцца вопытам, удзельнікі і госці змогуць паўдзельнічаць у розных майстар-класах па кляпанню касы, зборцы і разборцы касы, пляценню травяных лялек-абярэгаў «пакосніц». Усіх жадаючых пачастуюць смачным чаем з духмяных траў! Вакол пляцоўкі спаборніцтваў разгорнецца сапраўдны фестываль. Пройдуць выставы-кірмашы рамесных вырабаў і сувеніраў, гандлёвыя палаткі прапануюць розныя пачастункі, самадзейныя артысты створаць добры настрой. А галоўнае, на свята можна прыйсці ўсёй сям'ёй, бо для дзяцей тут столькі яркага і цікавага!

Тэл: +375 154 646340, ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

 

24 чэрвеня

Фестываль «Drive to life», да Дня моладзі (Гродзенская вобласць, Лідскі раён, г. Бярозаўка).

 

24 чэрвеня ў горадзе Бярозаўка адбудзецца фестываль «Drive to life», да Дня моладзі. Беразаўчане і госці горада змогуць стаць часткай унікальнага мерапрыемства. Гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны, шырокая зона фуд-корта будзе радаваць гасцей на працягу ўсяго свята. Бліжэй да вечара на сцэне разгорнецца шоў-праграма з удзелам творчых калектываў горада. Кульмінацыяй свята стане яркае відовішчнае шоу, якое не пакіне абыякавым кожнага прысутнага на гэтым свяце.

Тэл: +375 154 541969, ДУ «Бярозаўскі гарадскі Дом культуры»