Фестываль творчасці сталых людзей «Сердца искусству отдаём. Талант, любовь – земле родной» (Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг. Дзітва)
1 кастрычніка ў Дзень сталых людзей у аграгарадку Дзітва адбудзецца фестываль творчасці людзей сталага ўзросту «Сердца искусству отдаём. Талант, любовь – земле родной». Фестываль накіраваны на павышэнне сацыяльнага статусу сталых людзей праз дэманстрацыю свайго творчага патэнцыялу, прапаганду здаровага ладу жыцця, прыцягненне сталых людзей да актыўных заняткаў творчасцю і стварэнне ўмоў для актыўнага даўгалецця сталых людзей. На фестывалі будзе арганізаваны конкурс талентаў у розных жанрах – вакальным, харэаграфічным, тэатральным, інструментальным. Удзельнікі фестывалю прадставяць свае творчыя работы на выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе будуць прадстаўлены вышыўка, вязанне, шыццё, роспіс па дрэве, дэкаратыўная цацка, лялькі, макрамэ, дэкаратыўныя стужкі, дэкупаж.
Тэл.: +375 154 646339, ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».
Свята бульбы «Бульбачка-беларусачка» (Гродзенская вобласць, Ліскі раён, аг. Гуды)
Гледачоў і ўдзельнікаў свята чакае насычаная праграма на свежым паветры. Займальны канцэрт-расказ пра галоўную агародніну беларускага стала – бульбу, а таксама песні, прыпеўкі, конкурсы і спаборніцтвы на бульбяную тэму. А яшчэ кожнага госця свята чакаюць пачастункі дранікамі і смачным кісялём. Самых юных удзельнікаў свята чакае забаўляльна-гульнёвая праграма і атракцыёны. Прыходзьце і акуніцеся ў атмасферу самага смачнага свята – свята бульбы!
Тэл.: +375 154 646339, ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».
Свята ткацтва (Гродзенская вобласць, г.Ліда, вул. Савецкая, д.12)
Фестываль ткацтва праходзіць штогод у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
На тэрыторыі ўстановы паспяхова працуе майстэрня па навучанні ткацтву. Сучаснае абсталяванне, ткацкія станкі, багатая выставачная экспазіцыя ўзораў ткацтва прыцягваюць увагу турыстаў, мясцовых жыхароў рознага ўзросту. Дасведчаныя майстры выдатна валодаюць шматлікімі традыцыйнымі тэхнікамі ткацтва, ствараюць ручнікі, палотны і тэкстыль з якога шыюць рэгіянальнае традыцыйнае адзенне. Свята ткацтва – гэта дэманстрацыя і папулярызацыя рэдкага ўнікальнага рамяства. Штогод на свяце прадстаўляюцца арыгінальныя аўтэнтычныя вырабы, аўтарскія калекцыі ткацтва майстроў Гродзеншчыны, праводзяцца майстар-класы і творчыя сустрэчы.
Тэл.: +375 154 646339, ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».