Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Гродзенская вобласць, г. Ліда, Дажыначная плошча)
3 ліпеня Ліда разам з усёй Беларуссю маштабна і ярка адзначыць галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Лідчан і гасцей горада чакае насычаная святочная праграма. З канцэртамі выступяць лепшыя калектывы Лідчыны, а таксама прафесійныя выканаўцы беларускай эстрады.
На працягу дня будуць працаваць выязны гандаль, рамесныя рады, фоталакацыі, выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Завяршальным акордам свята стане акцыя “Спяём гімн разам” і святочны феерверк.
Тэл.: +375 154 543281, дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”.
7 ліпеня
Народнае гулянне «У купальскі вечарок» (Гродзенская вобласць, Лідскі раён, г. Бярозаўка)
7 ліпеня ля гарадскога возера жыхары і госці горада акунуцца ў чараўніцтва купальскай ночы.Тэатралізаванае прадстаўленне, традыцыйныя абрады, варажбы, карагоды ля вогнішча зробяць святочную праграму больш чароўнай. Акрамя гэтага на працягу ўсяго вечара будуць працаваць зоны фуд-корта, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны, майстар-класы і многае іншае.
Тэл: +375 154 541969, ДУ “ Бярозаўскі гарадскі Дом культуры”
8 ліпеня
Сямейны фестываль «Рамонкавае шчасце», прысвечаны Дню сям'і, любові і вернасці (Гродзенская вобласць, г. Ліда, адкрытыя пляцоўкі каля Лідскага замка)
Моцная сям’я – моцная краіна!
8 ліпеня ў Лідзе адбудзецца сямейны фестываль “Рамонкавае шчасце”, прысвечаны памяці святых Пятра і Фяўронні, Дню сям’і, кахання і вернасці. У рамках фестывалю адбудзецца парад калясак “Пад ветразем кахання”. У шэсці прымуць удзел маладыя сем’і з дзецьмі, якія прадставяць свае дызайнерскія рашэнні ў афармленні дзіцячых экіпажаў, а юныя лідчане прымуць удзел у конкурсе малюнкаў на асфальце.
Дадзенае свята, якое апявае вернасць і вызначае магутную сілу сямейнага жыцця, падорыць радасную, утульную атмасферу, а таксама магчымасць выдатна правесці час ўсёй сям’ёй.
Тэл.: +375 154 543281, дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”
8 ліпеня
Раённае свята «Каля замка на Купалу» (г.Ліда, пляцоўка ля Лідскага замка)
Свята Купалле адбудзецца ля сцен Лідскага замка 8 ліпеня і пачнецца ўрачыстым тэатралізаваным адкрыццём свята, працягнецца канцэртнай праграмай, купальскімі гульнямі, абрадавымі дзеяннямі. Лейтматывам свята стане беларуская міфалогія. Супрацоўнікі Лідскага раённага цэнтра культуры запрашаюць усіх жадаючых на майстар-клас па пляценню вянкоў з кветак. Цэнтральнае месца ў гэты вечар зойме купальскае вогнішча, якое ўвасабляе сонца, а таксама пошукі магічнага кветкі папараці. Будуць працаваць выязны гандаль, атракцыёны, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Тэл: +375 154 646340 ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
29 ліпеня
Ягадны фэст “Ходараўцы спяваюць, да ягаднай асалоды запрашаюць!” (Лідскі раён, аг. Ходараўцы)
29 ліпеня ў аграгарадку Ходараўцы Лідскага раёна пройдзе ягадны фэст “Ходараўцы спяваюць, да ягаднай асалоды запрашаюць!”. Водарам і смакам ягад, музыкай, выдатным настроем будзе прасякнута свята. Ягад шмат не бывае, таму ягады будуць прысутнічаць усюды – на гандлёвым кірмашы, у кулінарных шэдэўрах, на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы і, канешне, у песнях. На свяце можна будзе паспрабаваць і купіць ягады, вырашчаныя на агародах і садах жыхароў аграгарадка, а таксама лясныя ягады.
Тэл.: +375 154 646339, ДУ «Лідскі
раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».