Галоўная / Культура / Падзейны каляндар на 2023 год
05.01.2023

САКАВІК_2023

17 сакавіка

Выставачны праект “Праваслаўная кніга – шлях да дабра і свету” (Гродзенская вобласць, г.Ліда).

Дадзены выставачны праект прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі. Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Лідская Епархія Беларускай Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы і ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”. Да ўвагі гасцей будзе прадстаўлена экспазіцыя царкоўнай літаратуры – гэта тыя кнігі, якія настройваюць чалавека на духоўнае, на выратаванне душы і паказваюць шляхі духоўнага ўдасканалення.

Тэл.: +375 154 547753, ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

26 сакавіка

Адкрыццё тыдня дзіцячай кнігі “Адкрытым сэрцам да кнігі дакраніся” (Гродзенскі раён, г. Ліда).

Падчас урачыстага адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі юныя чытачы сустрэнуцца з любімымі літаратурнымі героямі, паспаборнічаюць у веданні аўтараў і кнігі, іх чакаюць незвычайныя конкурсы. З “адкрытым сэрцам” дзеці атрымаюць доступ да ведаў праз галоўную іх крыніцу – кнігу. Мерапрыемства стане яркім і запамінальным пачаткам вясновых канікул для навучэнцаў школ горада Ліда.

Тэл.: +375 154 547753, ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.


27 сакавіка

Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Хрустальны чаравічак” (Гродзенская вобласць, г.Ліда, дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”)

Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Хрустальны чаравічак”, які стаў своеасаблівай харэаграфічнай класікай Лідчыны, зноў гасцінна сустрэне і аб’яднае юных танцораў з розных гарадоў Беларусі, і прадаставіць удзельнікам і гледачам унікальную магчымасць пазнаёміцца бліжэй з разнастайнасцю форм і жанраў харэаграфічнага мастацтва.

У гэты дзень танец аб’яднае ўсіх!

Тэл.: +375 154 543281, дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”.