Галоўная / Культура / Падзейны каляндар на 2023 год
04.01.2023

ВЕРАСЕНЬ_2023

 Верасень

Святочныя мерапрыемствы да 700-годдзя горада Ліды (Гродзенская вобласць, г. Ліда, адкрытыя пляцоўкі ля Лідскага замка)

Праграма святкавання Дня горада кожны год унікальная, а мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гэты юбілейны дзень, здольныя парадаваць вялікіх і маленькіх жыхароў горада. Святочны настрой на працягу дня будуць ствараць шматлікія творчыя пляцоўкі, на якіх запланавана правядзенне забаўляльных, канцэртных і гульнявых праграм. Чарада займальных і ўрачыстых мерапрыемстваў ахопіць увесь горад, так што ніхто не зможа застацца ў баку ад святкавання 700-годдзя любімага горада – Ліды!

Тэл.: +375 154 543281, дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”

16 верасня

Свята горада Бярозаўка «Мы лепш горада не ведаем, мы адчуваем яго душой...» (Гродзенская вобласць, Лідскі раён, г. Бярозоўка) 

16 верасня ў Бярозаўцы пройдзе цыкл мерапрыемстваў да Свята горада «Мы лепш горада не ведаем, мы адчуваем яго душой...». Традыцыйна, у канцы верасня, бяразаўчане збяруцца ў гарадскім скверы на свята. Кожны год арганізатары імкнуцца ўнесці разнастайнасць у праграму мерапрыемства, але нязменнымі застаюцца святочная атмасфера, настрой жыхароў і гасцей горада. Свята стане паўнавартасным адпачынкам для ўсёй сям'і, правесці час на якім можна будзе да позняга вечара.

Тэл: +375 154 541969, ДУ «Бярозаўскі гарадскі Дом культуры».


17 верасня

Святочная праграма да Дня народнага адзінства(Гродзенская вобласць, г. Ліда, дзяржаўная ўстанова Палац культуры горада Ліды

Святочная праграма да Дня народнага адзінства адлюструе кірунак на ўмацаванне яшчэ большай упэўненасці ў тым, што наша краіна – самае ўтульнае і бяспечнае месца, дзе кожны можа ўвасобіць усе свае стваральныя мары, быць шчаслівым і незалежным, захаваць і прымножыць усе традыцыйныя каштоўнасці, якія перадаюцца нам ад старэйшага пакалення з года ў год.

Гледачам будзе прадстаўлена канцэртная праграма ад лепшых творчых калектываў Палаца культуры горада Ліды, напоўненая яркімі музычнымі нумарамі, якія апяваюць любоў да Радзімы, прыгажосць роднага краю, традыцыі і звычаі беларускага народа.

Тэл.: +375 154 543281, ДУ “Палац культуры горада Ліды”.

24 верасня

Фальклорнае свята «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем маленькую радзіму» (Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг.Ваверка)

Аграгарадок Ваверка невыпадкова абраны месцам правядзення фальклорнага свята «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем маленькую радзіму». Менавіта ў гэтым месцы захаваліся даўнія традыцыі беларускага ткацтва. Падчас свята вы пазнаёмецеся з мясцовымі жанчынамі-ткачыхамі Танкевіч М.М., Ясюкайціс Т.Ю. Майстрыхі прадставяць калекцыі сваіх ручнікоў на выставу, падзеляцца сакрэтамі ткацтва і вышыўкі. Калекцыі майстрых, ад якіх немагчыма адвесці позірк, уключаюць белыя фактурныя ручнікі – традыцыйнае ткацтва Лідчыны. Гасцей свята чакаюць майстар-класы, песні, гульні, конкурсы, побытовыя танцы. Падчас свята госці змогуць акунуцца ў самабытную творчасць фальклорных калектываў і аматарскіх аб’яднанняў.

Тэл: +375 154 646340, ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

30 верасня

Адкрыты фестываль “Каб восень была залатой” для людзей пажылога ўзросту (Гродзенская вобласць, г.Ліда, дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”)

Фестываль стане выдатнай магчымасцю для людзей “Залатога ўзросту” прадэманстраваць свае таленты і падзяліцца ўменнем жыць з аптымізмам, тым самым пацвердзіць, што ў любым узросце можна быць актыўным і сучасным, атрымліваць новыя веды, развівацца творча і інтэлектуальна.

У дзень фестывалю будуць працаваць разнапланавыя пляцоўкі, выставы-інсталяцыі, майстар-класы.

У рамках мерапрыемства ўпершыню адбудзецца “Фестываль капялюшыкаў”.

Тэл.: +375 154 543281, ДУ “Палац культуры горада Ліды”.