Сістэма адукацыі Лідскага раёна арыентавана на забеспячэнне даступнай і якаснай адукацыі. Навучэнцы школ дэманструюць высокую выніковасць удзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах. Выпускнікі школ штогод становяцца ўладальнікамі стабальных вынікаў на цэнтралізаваным тэсціраванні і цэнтралізаваным экзамене. Рэалізуюцца маштабныя праекты «#ЯіРОДЫНАмая» — па патрыятычным выхаванні дашкольнікаў і «#Эканоміка. Асоба. Будучыня» — па арыентацыі навучэнцаў на набыццё прафесій, запатрабаваных у эканоміцы рэгіёна.
Больш інфармацыі на сайце ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкамаhttps://edu-lida.gov.by/