Найперш наведвальнікаў сустрэнуць ў старажытным Лідскім замку, дзе адбудзецца свята сярэдняечнай культуры. Будзе працаваць цэлы шэраг лакацый — «Ліда гістарычная», майстэрня зброі, рыцарскі лагер, кухня сярэднявечча, старажытныя танцы і гульні, конныя турніры, катанне на конях.
Упершыню арганізатары ўключылі ў Дзень горада лакацыю «Хата бацькоў», дзе ўсе аграгарадкі раёна прадставяць свае брэндавыя мерапрыемствы. Тут можна будзе паслухаць фальклорныя калектывы, пачаставацца мясцовымі дэлікатэсамі.
На вуліцы Замкавай размесціцца турыстычны патэнцыял Лідчыны. Гасцей пачастуюць гаспадары аграсядзібаў, якія прадставяць тут свае разнастайныя магчымасці. Вулічныя музыканты і мастакі прадэманструюць творчыя здольнасці і прапануюць наведвальнікам далучыцца да іх.
Аматараў кніг сустрэнуць на літаратурнай пляцоўцы, якая арганізавна бібліятэчнай сістэмай раёна. Тут пазнаямёць з гісторыяй Ліды, якая летась адсвяткавалаі 700-гадовы юбілей, і сёлета пачала новы адлік чарговага стагоддзя. Для дзяцей пройдуць віктарыны.
Адразу на дзве вуліцы раскінуцца рады рамеснікаў. На свята прыедуць 130 майстроў з усёй Беларусі. Яны не толькі прадставяць свае унікальныя вырабы, але і правядуць майстар-класы для ўсіх жадаючых. Сувенірныя вырабы, лялькі-абярэгі можна будзе набыць у наведвальнікаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.
З сучаснай Лідай можна будзе пазнаёміцца на вялікай пляцоўцы, дзе размесцяцца 14 буйных прадпрыемстваў, яркія фотазоны прапануюць заводы «Лакафарба» і «Конус». тут можна будзе не толькі паглядзець тавары, але і набыць іх, напрыклад, лідскі абутак, акуляры, знакамітыя шкляныя вырабы Бярозаўскага шклозавода.
На спартыўнай пляцоўцы адбудуцца паказальныя выступленні па каратэ, таэквандо, пілатэсу, рукапашнаму бою, гіраваму марафону. Таксама спецыялісты правядуць заняткі па ёге, эстэтычнай гімнастыцы, танцам, джэмпінгу на батуце.
Разнастайным абяцае быць і фудкорт. Будуць частаваць як традыцыйнай беларускай кухняй, так і незвычайнымі стравамі. Больш за 50 гандлёвых павільёнаў расцягнуцца на трох вуліцах горада. Кожны зможа знайсці для сябе нешта смачнае.
Шмат цікавга чакае наведвальнікаў шатроў фестываля «ХарчФэста». Тут будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі з цікавымі розыгрышамі. Напрыклад, у павільёне Лідскага малочна-кансервавага камбіната будзе разыграны гадавы запас сыра, Прадпрыемства «Лідскае піва» прадставіць для дэгустацыі сваю новую прадукцыю, «Лідскі хлебазавод» правядзе майстар-клас па роспісу пернікаў і чэмпіянат па хуткаму паяданню пончыкаў.
Самым хвалюючым момантам фестывалю стане розыгрыш сямі тэлевізараў.
Хэдлайнерам канцэртнай праграмы фестываля ў Лідзе стане расійская спявачка і тэлевядучая Вольга Бузава. Завершыцца свята яскравым фейерверкам.