Дыдышка Ірына Маркаўна, метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".
Пад кіраўніцтвам Ірыны Маркаўны з пачатку 2024 г. у аддзеле рамёстваў і
традыцыйнай культуры запушчаны новы культурна-асветніцкі праект
"Мужчынскае і жаночае ў традыцыйнай культуры Беларусі", які прапануе
паглядзець на культурную спадчыну праз гісторыю жыццядзейнасці мужчын і
жанчын, даведацца, якімі былі іх заняткі і сямейныя стасункі. Ірына
Маркаўна – рэалізатар рэгіянальнага культурна-асветніцкага праекта
"Збляны – калыска культуры" па адраджэнні, вывучэнні, захаванні і
папулярызацыі культурнай спадчыны жыхароў вёскі і хутара Збляны Лідскага
раёна
ХХ ст. Яго складаюць навуковае абгрунтаванне культурнай з’явы,
дэманстрацыя ручной апрацоўкі лёну, этнаграфічныя інструменты і прадметы
аддзення, песенны, вусны і танцавальны фальклор, рэцэпты святочнай
кулінарыі, абрадавыя дзеянні зажынак і сямейна-бытавых урачыстасцей на
вясельную тэматыку, калекцыя рэплік народнага аддзення мястэчка Збляны і
інш.
Хацяновіч Наталля Аляксандраўна, дырэктар дзяржаўнай установы "Лідскі гісторыка-мастацкі музей".
Наталля Аляксандраўна займаецца папулярызацыяй гісторыка-культурнай
спадчыны гродзенскага рэгіёна. Актыўна прымае ўдзел у міжнародных
навукова-практычных канферэнцыях: ХІ Міжнародная нумізматычная
канферэнцыя, Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Музейныя
ініцыятывы на прасторы СНД", Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
"Адзінай памяці верныя" і інш.
Наталля Хацяновіч з’яўляецца куратарам культурна-асветніцкіх праектаў:
"Музейны трыпціх" у рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", аўтар
канцэпцыі выстаўкі "Алея памяці "Ніколі не забудзем", прымеркаванай да
80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама
часовай экспазіцыі "Пра знак якасці раскажа экспанат", прымеркаванай
да Года якасці.