А выстава “Ёсць на свеце мой алень…” дапамагла зразумець, чаму беларусы так любяць карціны і дываны з выявамі аленяў. Таксама вучні з задавальненнем пазнавалі старажытныя рэчы ў тэатры ценяў пана Тукалы і нават часам здагадваліся, дзе ў хатняй гаспадарцы іх маглі б выкарыстоўваць.
Асабліва ўразіла дзяцей тэматычная экспазіцыя «Генацыд на Дакудаўскай зямлі», дзе экспануюцца рэчавыя і дакументальныя пацвярджэнні фактаў генацыду ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна. Там у гады Вялікай Айчыннай вайны ахвярамі дадзенай палітыкі сталі 67 мірных жыхароў. Хочацца сказаць вялiкi дзякуй кіраўніку музея Таццяне Анатольеўне за цікавую і пазнавальную экскурсію, якая дапамагла вучням паглыбіць веды пра гісторыю роднага краю.
Ірына ЗЫРАНАВА,
класны кіраўнік 6 “А” класа,
Іна ГУЛЬНІК,
класны кіраўнік 6 “Б” класа