Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады. Палажэнні Канстытуцыі знаходзяць сваё развіццё ў бягучым заканадаўстве.
Канстытуцыя была прынята 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.). У 1996 г. на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыя была выкладзена ў новай рэдакцыі. У 2004 г. па выніках рэспубліканскага рэферэндуму ў Канстытуцыю былі ўнесены змяненні. 27 лютага 2022 г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Грамадзяне адказалі на пытанне, якое даслоўна было абазначана ў бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?». Абноўлены Асноўны Закон быў вынесены на рэферэндум пасля этапу ўсенароднага разгляду і дапрацоўкі праекта змяненнняў і дапаўненняў з улікам меркаванняў грамадзян. Адобрылі змены ў Канстытуцыю 82,86% ад прагаласаваўшых (больш 4,4 млн. беларусаў). Па выніках усенароднага абмеркавання ў тэкст Канстытуцыі ўнесена некалькі дзясяткаў паправак.
На выстаўцы ў наведвальнікаў будзе магчымасць пагартаць Канстытуцыі БССР і Рэспублікі Беларусь розных гадоў выдання. Параўнаць, знайсці дапаўненні, зрабіць высновы.
Лідскі гісторыка-мастацкі музей