Галоўная / Навiны рэгiёна
03.09.2024

Запрашаем на раённыя Дажынкі-2024!

 Аграгарадок Лайкаўшчына Лідскага раёна стане пляцоўкай правядзення свята, прысвечанага заканчэнню ўборачнай кампаніі ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці.
 
14 верасня ў 14:00 Лайкаўшчына будзе сустракаць герояў жніва і тых, хто прыедзе ім выказаць словы падзякі. Віншаванні і падарункі, выставы народнай творчасці, песні, танцы, конкурсы, святочны гандаль, феерверк, дыскатэка… Такая насычаная праграма чакае ўсіх наведвальнікаў свята. Госць Дажынак - кавер-гурт “Яркие”, г. Мінск.