Пэўным плацельшчыкам падаткаў неабходна загадзя пачаць работу па абнаўленні касавага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў гандлёвых аб’ектах. «Асаблівую ўвагу на неабходнасць абнаўлення касавага абсталявання рэкамендую звярнуць суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў, што падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі і ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі», — адзначыла намеснік начальніка інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску Вольга Тарасевіч.
Важна! Пералікі тавараў, якія падлягаюць вышэйзгаданай маркіроўцы, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2011 г. № 1030 «Аб таварах, якія падлягаюць маркіроўцы».
Так, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія рэалізоўваюць такія тавары, уводзіцца абавязак выкарыстоўваць касавыя апараты і праграмныя касы, якія забяспечваюць: дыферэнцыраваны ўлік даных аб рэалізацыі тавараў; счытванне кода маркіроўкі і ўнікальнай паслядоўнасці знакаў у машыначытальнай форме і перадачу інфармацыі пра іх у сістэму кантролю касавага абсталявання. На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах nalog. gov. by ў раздзеле «Інспекцыя МПЗ па горадзе Мінску» можна знайсці больш падрабязную інфармацыю.
Звязда