Бел
Да дыскусіі запрошаны ў тым ліку кіраўніцтва ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, профільных міністэрстваў і ВНУ.
Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу падкрэсліў, што новая адукацыйная ўстанова павінна мець прыкладное прызначэнне. «Не выключаю, што ў гэтым навуковым цэнтры будзе нямала элементаў фундаментальных. Але павінен быць прыкладны кірунак, для жыцця. Пажадана не на аддаленую перспектыву, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Стварыць трэба тое, што будзе неабходна заўтра і паслязаўтра».