Творчая дзейнасць Уладзіміра Гаўрыловіча высока ацэнена на дзяржаўным і міжнародным узроўнях.
Уладзімір Мікалаевіч з’яўляецца кіраўніком Гомельскага абласнога
аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", лаўрэатам Нацыянальнай
літаратурнай прэміі Беларусі, у 2024 годзе ў намінацыі "Проза" атрымаў
прэмію Кірылы Тураўскага. І гэта далёка не ўсе званні, прэміі,
рэгаліі...
А на сцэне актавай залы БДПУ імя М. Танка (студэнтам якога ў свой час
быў У. Гаўрыловіч), дзе ішла прэзентацыя яго кніг, удзельнікі
мерапрыемста бачылі сціплага, шчырага чалавека, неабыякавага да лёсаў
землякоў і будучыні краіны.
Падумалася, што вытокі таленту Уладзіміра Мікалаевіча, як і іншых
беларускіх творцаў, грунтуюцца на любові да сваёй малой радзімы,
разуменні свайго прадвызначэння ў жыцці, а таксама патрабавальнасці да
сябе, высокай самааддачы ў жаданні ўнесці свой ўклад у дзень сённяшні і
заўтрашні.
Няхай і надалей натхненне і поспех спадарожнічаюць у заканадаўчай і літаратурнай дзейнасці Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча.