Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага 2024 г. Да гэтай даты засталося менш за 55 сутак. Беларусам трэба будзе выбраць дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне могуць вылучыць свайго кандыдата да 15 студзеня ўключна. Тым часам на вуліцах гарадоў актыўна праводзяцца пікеты па зборы подпісаў.
— Выбарчая кампанія знаходзіцца ў актыўнай фазе. Суб’екты, якія надзелены правам вылучэння, — партыі, іх арганізацыйныя структуры, працоўныя калектывы — праводзяць з’езды, сходы, канферэнцыі па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у якасці кандыдатаў, — распавяла сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Алена Балдоўская.
У каляндарным плане арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні маючых адбыцца выбараў пазначана, што рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 16 па 30 студзеня.
Беларусы актыўна ўцягнутыя ў электаральную кампанію і адказна ставяцца да выбару тых, каму трэба будзе працягнуць курс паступальнага развіцця краіны. Гэта ў сваю чаргу фарміруе сур’ёзную канкурэнцыю сярод будучых кандыдатаў у дэпутаты.