У гэтых мэтах новай рэдакцыяй Дырэктывы нумар 2 прадугледжваецца, у прыватнасці, спрашчэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння і ўнутранай работы дзяржаўных органаў шляхам адмовы ад залішніх справаздач і іншых дакументаў фармальнага характару; узмацненне прафілактычнай дзейнасці кантралюючых органаў; патрабаванне да кіраўнікоў дзяржаўных органаў выключыць факты перадачы прыняцця рашэнняў і ўзгаднення пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю адпаведнага органа, на вышэйстаячы ўзровень; павышэнне даступнасці звароту ў органы дзяржаўнай улады з улікам рэжыму рабочага дня працуючага насельніцтва, а таксама стварэнне ўмоў для звароту грамадзян за аказаннем важнейшых паслуг у электроннай форме.
Акрамя таго, прадугледжваецца развіццё інфарматызацыі ў сферы работы з насельніцтвам, уключаючы максімальнае выкарыстанне магчымасцей інфармацыйных сістэм і інтэрнэт-рэсурсаў, вядзенне дзяржаўнымі органамі афіцыйных акаўнтаў у сацыяльных сетках (нараўне з патрабаваннем забеспячэння інфармацыйнай бяспекі); ахоп насельніцтва ў сельскай мясцовасці паслугамі сотавай сувязі і шырокапалоснага доступу да сеткі Інтэрнэт.