"Своеасаблівым маркерам паспяховасці нашага эканамічнага супрацоўніцтва з'яўляецца колькасць гандлёвых аперацый. За мінулыя 27 гадоў вартасныя аб'ёмы тавараабароту павялічыліся больш як у чатыры з паловай разы. Ключавы напрамак у двухбаковых адносінах - вытворчая кааперацыя. Сёння гэта сувязі больш як 8 тысяч беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў і сотні тысяч працоўных месцаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
За гады будаўніцтва Саюзнай дзяржавы рэалізавана звыш 60 сумесных навукова-тэхнічных праграм у розных сферах: асваенні космасу, інфармацыйных тэхналогіях, сельскай гаспадарцы, выпуску матэрыялаў і прыбораў.
Аляксандр Лукашэнка асабліва згадаў аб развіцці супрацоўніцтва па лініі маладых вучоных дзвюх краін. Звяртаючыся да Прэзідэнта Расіі, ён сказаў: "Моладзь сустрэлася. Тое, аб чым вы гаварылі мне ў Мінску. Маладыя вучоныя намецілі праграму далейшага развіцця. Адштурхнуліся ад таго студэнта, які некалі вам паставіў пытанне. Вы патэлефанавалі, што ў гэтым напрамку трэба рухацца. І мы на базе Акадэміі навук правялі вельмі сур'ёзны злёт маладых вучоных. І знайшлі вельмі сур'ёзныя агульныя падыходы для работы ў далейшым".
"Многія распрацоўкі паспяхова ўкараняюцца ў вытворчасць, дзякуючы чаму выконваецца праграма імпартазамяшчэння і зніжэння залежнасці ад заходніх тэхналогій", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.