Плывец Максім Малышка прынёс камандзе Беларусі першы залаты медаль Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў Паўночнай Македоніі, паведамляе БелТА.
Наш спартсмен стаў наймацнейшым на дыстанцыі 200 м брасам. Малышка паказаў найлепшы час па выніках папярэдніх заплываў, а таксама атрымаў перамогу на паўфінальнай стадыі. У фінале Максім фінішаваў першым з вынікам 2 хвіліны 16,88 сек. Другое месца з адставаннем у 2,5 сек. заняў украінец Канстанцін Федзючук, тройку прызёраў замкнуў чэх Сымон Студнічка.
Раней, 22 ліпеня, Аліна Несцяровіч узяла серабро ў стральбе з пнеўматычнага пісталета, а напярэдадні Арсень Ліванцоў стаў бронзавым прызёрам у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Усяго Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль сабраў у Скоп’і каля 1700 юных спартсменаў з 49 краін ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Нашу краіну прадстаўляюць 46 атлетаў. Спаборніцтвы ў Паўночнай Македоніі працягнуцца па 26 ліпеня.