Галоўная / Навiны рэспублiкi
29.07.2026

Лукашэнка: Беларусь па праву лічыць сябе часткай глабальнай большасці

Беларусь па праву лічыць сябе часткай глабальнай большасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 ліпеня на ўрачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да дыпламатаў, Прэзідэнт адзначыў, што многія з іх прадстаўляюць дзяржавы глабальнай большасці, роля якой у міжнародных справах імкліва і, галоўнае, заслужана расце. "Краіны, што ўваходзяць у яе, маюць падобныя падыходы да светаўладкавання, выбудоўвання партнёрства, урэгулявання канфліктаў. Ім уласцівы павага да нацыянальнага суверэнітэту, непрыманне націску, дыктату, незаконных санкцый. Беларусь па праву лічыць сябе часткай гэтай глабальнай большасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Наша гісторыя, гераічны і адначасова трагічны вопыт процістаяння шматлікім спробам каланізацыі і знішчэння беларусаў прадвызначылі выключную важнасць для нас незалежнасці і права "людзьмі звацца", як сказаў беларускі класік", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што агульнасць поглядаў краін глабальнай большасці будзе добрым фундаментам і для паспяховай місіі дыпламатаў у Беларусі.