Галоўная / Навiны рэспублiкi
14.09.2022

Лукашэнка пра Дзень народнага адзінства: даніна эпосе, якая падарыла беларусам права заняць сваё месца на карце свету

 Свята Дзень народнага адзінства - гэта даніна эпосе, якая падарыла беларусам права заняць сваё месца на карце свету. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод напярэдадні свята, якое адзначаецца ў Беларусі 17 верасня.

"У Год гістарычнай памяці лічу важным падкрэсліць, што дзень 17 верасня вярнуўся ў наш святочны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы будзем помніць аб гэтым, як і тое, што мы адбыліся як народ, нацыя, дзяржава, перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, адрадзілі краіну з попелу і нават апярэдзілі некаторых у асваенні космасу, ядзернай энергетыцы, біятэхналогіях дзякуючы людзям працы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Белта