Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 321, якім
удасканальваецца падрыхтоўка спартсменаў нацыянальных і зборных каманд
па відах спорту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка
дзяржавы.
Указам уводзіцца магчымасць заключаць працоўныя
дагаворы са спартсменамі, якія ўваходзяць у пераменныя склады
нацыянальных каманд і дасягнулі высокага спартыўнага рэзультату.
"Заработная плата такім спартсменам будзе выплачвацца з пазабюджэтных
сродкаў, заробленых цэнтрамі алімпійскай падрыхтоўкі і алімпійскага
рэзерву, а таксама за кошт магчымай спонсарскай дапамогі", - удакладнілі
ў прэс-службе Прэзідэнта.
У дакуменце таксама ўдакладнены
функцыі паўнамоцных органаў (Міністэрства спорту і турызму, ДТСААФ і
БФСТ "Дынама") адносна нацыянальных і зборных каманд Беларусі,
уніфікуюцца падыходы да іх фарміравання і забеспячэння падрыхтоўкі
спартсменаў.