Галоўная / Навiны рэспублiкi
22.02.2024

У ЦВК расказалі, як у краіне праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў праходзіць роўна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства, заявіла журналістам сакратарка Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская, перадае БелТА.

«Працэс галасавання праходзіць роўна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства», — адзначыла Алена Балдоўская.

«У першы дзень датэрміновага галасавання на выбары прыйшло амаль 6 працэнтаў выбаршчыкаў. Калі гаварыць у цэлым аб датэрміновым галасаванні, то працэнт яўкі за два дні па краіне склаў у сярэднім 14,6 працэнта, — расказала сакратар ЦВК. — Гэта дастаткова высокі працэнт яўкі на датэрміновым галасаванні. Калі параўноўваць, напрыклад, яўку, у перыяд датэрміновага галасавання з рэферэндумам, то лічбы прыкладна аднолькавыя».

Паводле яе слоў, у Цэнтральную выбарчую камісію не паступалі звесткі аб тым, што выяўлены тыя ці іншыя факты парушэнняў на ўчастках для галасавання. «Галасаванне праходзіць роўна. Участковыя камісіі прайшлі навучанне. Яны ведаюць патрабаванні закона, разумеюць, якімі правамі валодаюць нашы выбаршчыкі. Таму працэс галасавання праходзіць роўна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства», — канстатавала Алена Балдоўская.