Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў указ нумар 375 "Аб замацаванні сыравінных зон".
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.
Аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць на тэрыторыі абласцей сыравінныя зоны з сельскагаспадарчых арганізацый і замацоўваць іх за мяса- і малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі.
Дакумент накіраваны на ўстанаўленне адзінага механізма фарміравання сыравінных зон, што будзе садзейнічаць павелічэнню загрузкі магутнасцей прадпрыемстваў.
БЕЛТА