Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лідская раённая арганізацыя ГА БРСМ

У Лідскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» працуюць:


Першы сакратар – Міхаловіч Вольга Уладзіміраўна 

БРСМ – тэрыторыя магчымасцяў. Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» — самая масавая моладзевая арганізацыя. БРСМ па-сапраўднаму адзіны моладзевы саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, работнікі прадпрыемстваў, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.

Што нас аб’ядноўвае? — імкненне да зносін, самарэалізацыі; — жаданне рабіць дабро і прыносіць карысць грамадству; — жыць цікава і насычана.

Наша арганізацыя — гэта калектыў аднадумцаў, які адрозніваецца асаблівым мікракліматам павагі, творчасці і ўзаемаразумення, беражлівым стаўленнем да традыцый грамадскага аб’яднання.

Наша мэта: стварыць умовы для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.

Напрамкі дзейнасці:

  1. Беларусь — крыніца натхнення (грамадска-патрыятычнае выхаванне моладзі).

  2. Праца — крута! (працаўладкаванне моладзі, студатрады).

  3. БРСМ: жыві ярка! 100 ідэй для Беларусі! (падтрымка адоранай і таленавітай моладзі).

  4. БРСМ: будзь здаровы! (фарміраванне здаровага ладу жыцця, прафілактыка негатыўных з’яў).

  5. БРСМ: твары дабро! (валанцёрскі рух «Добрае Сэрца»).

  6. БРСМ: энергія твайго жыцця! (партнёрства і міжнароднае супрацоўніцтва).

  7. БРСМ: будзь з намі! (інфармацыйна-іміджавая дзейнасць).

Сувязі і супрацоўніцтва: падтрымліваем сувязі з установамі адукацыі, а таксама з РС ГА «БРПО», раённым Саветам ветэранаў, арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, раённым выканаўчым камітэтам.

Нашы каардынаты: 231300, г. Ліда, вул. Савецкая, 9 тэл.: 8-0154-540710, e-mail: lidabrsmofficial@mail.ru

Мы ў сацсетках «Моладзь Лідчыны»: ВКонтакте: https://vk.com/lida_brsm Telegram: https://t.me/lida_brsm Instagram: https://www.instagram.com/molodezlida?igsh=cmN2d2tueGtuM3pr

СМІ, заснавальнікам якіх з’яўляецца ЦК ГА «БРСМ»: «Знамя юности», «Переходный возраст», «Зорька». Інтэрнэт-партал «Моладзь Беларусі»: www.brsm.by

Калі вы хочаце: пашырыць свой круг зносін, рэалізаваць свае магчымасці, удзельнічаць у вырашэнні праблем моладзі, зрабіць сваё жыццё ярчэйшым і цікавейшым —Тэлефануйце нам, дзяліцеся ідэямі, уступайце ў нашы рады! Не адкладайце на заўтра — прыходзьце да нас сёння!Зрабі свой выбар — будзь з намі!

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2026.