Эканоміка
Упраўленне эканомікі Лідскага райвыканкама:
- тел.: +375 154 628634,
- e-mail: econom@lidaregion.by

Лідскі
раён размешчаны ў цэнтральнай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці,
мяжуе з Воранаўскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Дзятлаўскім і Шчучынскім
раёнамі.
Лідскі
раён знаходзіцца на скрыжаванні важнейшых аўтамабільных і жалезных
дарог, мае багатыя зямельныя рэсурсы і кваліфікаваныя рабочыя кадры.
Гэта сучасны рэгіён, які дынамічна развіваецца, прывабны для бізнесу.
Горад
Ліда - буйны прамысловы і культурны цэнтр Гродзенскай вобласці, які
размешчаны ў 160 км ад г. Мінска, у 100 км ад г. Гродна. Ліда мае
развітую інфраструктуру і сетку аўтамабільных дарог. Ліда - вузлавы
цэнтр чыгуначных зносін з Баранавіцкім, Маладзечанскім, Гродзенскім і
Віленскім напрамкамі.
Агульная
плошча Лідскага раёна складае 1567 кв. км. Большую частку тэрыторыі
займаюць ворныя землі (33,9 %), лясы (27,2 %), лугі (19,8 %).
Прадстаўнічая
і выканаўчая ўлада ў раёне ажыццяўляецца Лідскім раённым, Бярозаўскім
гарадскім і 10 сельскімі Саветамі дэпутатаў і выканаўчымі камітэтамі.
272 населеных пункта.
Стагоддзямі
ў добрасуседстве і павазе адзін да аднаго на Лідчыне жывуць
прадстаўнікі шасці канфесій і 60 нацыянальнасцяў. На тэрыторыі раёна
дзейнічаюць 48 рэлігійных суполак, з іх 18 суполак Беларускай
праваслаўнай царквы, 17 - Рымска-каталіцкай, 10 - пратэстанцкіх суполак,
адна абшчына Грэка-каталіцкай царквы, ёсць мусульманская і іудзейская
абшчыны.
З
эканамічнага пункту гледжання Лідскі раён адметны наяўнасцю развітой
прамысловай інфраструктуры. Гэта прадпрыемствы машынабудавання і
металаапрацоўкі, хімічнай, харчовай, мукамольна-крупяной, шкляной
прамысловасці і іншыя. Усяго 26 буйных арганізацый прамысловасці.
Заканадаўчая база Рэспублікі Беларусь дазваляе паспяхова працаваць як
айчынным, так і замежным інвестарам, абараняе іх камерцыйныя інтарэсы і
забяспечвае аднолькавыя ўмовы для вядзення бізнесу.
Кадравы
патэнцыял прамысловага комплексу досыць высокі і дазваляе цалкам
задаволіць патрэбнасць любой вытворчасці ў спецыялістах і рабочых.
Падрыхтоўкай асноўнага вытворчага персаналу ў сферы метала- і
дрэваапрацоўкі, машынабудавання, оптыкі, шкловарэння і аўтасэрвісу
займаюцца тэхнічны каледж і тры ліцэя, якія размешчаны на тэрыторыі
раёна. Інжынерна-тэхнічныя кадры рыхтуюцца ў вышэйшых навучальных
установах рэспублікі.
У
адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка
2009 г. № 134 тры ўчасткі Лідскага раёна агульнай плошчай 544,7 га
ўключаны ў склад свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест". Для
рэзідэнтаў СЭЗ дзейнічае спецыяльны прававы рэжым.
З
2009 года ў Рэспубліцы Беларусь паспяхова дзейнічае Інстытут
інвестыцыйных дагавораў. Механізм інвестыцыйных дагавораў дазваляе
стварыць камфортныя ўмовы працы пры рэалізацыі праектаў па-за залежнасці
ад тэрыторыі, на якой ажыццяўляецца праект, дазваляе інвестару
ўсталяваць дадатковыя гарантыі абароны свайго капіталу і адначасова
атрымаць льготныя ўмовы і прэферэнцыі для рэалізацыі інвестыцыйнага
праекта, у тым ліку і ў індывідуальным парадку. Перспектыўнымі
з'яўляюцца капітальныя ўкладанні ў стварэнне аб'ектаў прыдарожнага
сэрвісу, культурна-турыстычнага цэнтра, у будаўніцтва бізнес-цэнтра,
рэстаранаў і прыватнай гасцініцы. Велізарны патэнцыял для ўкладання
інвестыцый - гэта сфера турызму, у прыватнасці, развіццё аграэкатурызму.
Са
свайго боку адміністрацыя Лідскага раёна заўсёды гатова да дыялогу і
гарантуе ўсебаковае садзейнічанне ў рэалізацыі вашых планаў.