Усіх прысутных чакала насычаная і разнастайная праграма. Адкрыў мерапрыемства начальнік аддзела спорту і турызму Лідскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Макей, які распавёў пра асноўныя складнікі жыцця людзей з інваліднасцю, а загадчык філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4» Любоў Цэслік замацавала атрыманую інфармацыю прэзентацыяй кніжнай выставы “Рабі сваё здароўе сам”.
У ходзе мерапрыемства прысутныя атрымалі рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця ад загадчыка аддзела грамадскага здароўя ДУ “Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Вольгі Ясюкайць.
Завяршыла сустрэчу Ірына Лыскоўская, спецыяліст аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Яна распавяла аб рэалізацыі гуманітарнага праекта “Арганізацыя працы творчай майстэрні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі” “Эка-дызайн” па фарбаванні тканін натуральнымі фарбавальнікамі”, які рэалізоўваўся ў ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” сумесна з Гродзенскай ТАА “БелТІЗ”. Кульмінацыяй мерапрыемства стаў паказ касцюмаванага дэфіле “Эка-мода”, удзельнікамі якога сталі атрымальнікі паслуг АДПІ г.Ліды і члены ГУ “БелТІЗ” Лідскага раёна. Усе мадэлі, якія ўдзельнічалі ў паказе, ствараліся ў праектнай майстэрні “Эка-дызайн” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Тканіны, з якіх выкананы касцюмы, былі афарбаваныя натуральнымі фарбавальнікамі ў тэхніцы экапрынту.
Пазітыўным завяршэннем мерапрыемства стаў паказ відэароліка “Жыццё ў стылі эка–”.
Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага
маркетынга ДУК “Лідская раённая
бібліятэка імя Янкі Купалы” Сандакова Кацярына Станіславаўна,
дата выдачы пашпарта: 02.08.2013, Лідскі РАУС Гродзенскай вобласці,
КН 2309289,
уласны № 4150189К027РВ7
e-mail:libro-lida@mail.ru
раб. тэл.: 8 (0154) 54-40-51,
А1: 8 (044) 593 40 73
231291, г.Ліда, пр-к Перамогі, д.27,
кв.35.