Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Серафіновіч Кацярына: "Сын беларускага Палесся, гонар краіны, — так я б ахарактарызавала калегу, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Гаўрыловіча."

12.10.2024
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Серафіновіч Кацярына:
Творчая дзейнасць Уладзіміра Гаўрыловіча высока ацэнена на дзяржаўным і міжнародным узроўнях.
Уладзімір Мікалаевіч з’яўляецца кіраўніком Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, у 2024 годзе ў намінацыі "Проза" атрымаў прэмію Кірылы Тураўскага. І гэта далёка не ўсе званні, прэміі, рэгаліі...

А на сцэне актавай залы БДПУ імя М. Танка (студэнтам якога ў свой час быў У. Гаўрыловіч), дзе ішла прэзентацыя яго кніг, удзельнікі мерапрыемста бачылі сціплага, шчырага чалавека, неабыякавага да лёсаў землякоў і будучыні краіны.
 Падумалася, што вытокі таленту Уладзіміра Мікалаевіча, як і іншых беларускіх творцаў, грунтуюцца на любові да сваёй малой радзімы, разуменні свайго прадвызначэння ў жыцці, а таксама патрабавальнасці да сябе, высокай самааддачы ў жаданні ўнесці свой ўклад у дзень сённяшні і заўтрашні.
 
Няхай і надалей натхненне і поспех спадарожнічаюць у заканадаўчай і літаратурнай дзейнасці Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча.
© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.