Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

«Кожны кавалак такой зямлі павінен быць выкарыстаны на карысць краіны». Лукашэнка расставіў жорсткія акцэнты па тэме меліярацыі

14.11.2024
«Кожны кавалак такой зямлі павінен быць выкарыстаны на карысць краіны». Лукашэнка расставіў жорсткія акцэнты па тэме меліярацыі
У Талачынскім раёне кіраўнік дзяржавы пабываў на ААТ «Амкадор-КЭЗ», дзе азнаёміўся з вытворчасцю тэхнікі для патрэб міліярацыі. Тэму меліярацыі беларускі лідар неаднойчы закранаў падчас летніх рабочых паездак па краіне. Падчас семінара-нарады па пытаннях аднаўлення і выкарыстання меліяраваных земляў у рэспубліцы, які адбыўся на базе прадпрыемства, гэта найважнейшае пытанне для развіцця сельскай гаспадаркі і экалогіі абмяркоўвалася дэталёва і на перспектыву.

«Галоўнае, каб было надзейна»

Перад тым, як заслухаць даклад аб стане і перспектывах развіцця ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу«, Прэзідэнт пацікавіўся ў кіраўніцтва прадпрыемства, ці хапае працоўнай сілы. Старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор — кіруючая кампанія холдынгу» Аляксандр Шакуцін паведаміў, што канкрэтна на «Амкадор-КЭЗ» працуе 130 чалавек, аднак, каб утрымаць людзей, іх неабходна забяспечыць жыллём. Аляксандр Лукашэнка спытаў, колькі кватэр неабходна, і ўнёс канкрэтную прапанову па вырашэнні жыллёвага пытання — ажыццяўляць сучаснае драўлянае домабудаванне. Па яго словах, інавацыйныя падыходы дазваляюць узводзіць дамы вышынёй да васьмі паверхаў. 

Аляксандр Шакуцін звярнуў увагу: важна, што прадпрыемствы знаходзіцца ў пасёлку. Гэта, па яго словах, уплывае на тое, што ў сельскай мясцовасці застаюцца людзі. «Гэта ратаванне гэтых тэрыторый, — пагадзіўся Прэзідэнт. — Адсюль і сяло будзе развівацца». 

Генеральны дырэктар ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу" Андрэй Яроцкі далажыў кіраўніку дзяржавы, што прадпрыемства развіваецца ўстойліва, працуе з прыбыткам і плануе нарошчваць інвестыцыі. «Амкадор-КЭЗ» з’яўляецца адзіным у Беларусі вытворцам меліяратыўных машын і аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў на гусенічным і колавым ходзе, а таксама траншэякапальнікаў. На заводзе таксама ствараюцца бульдозеры, тэлескапічныя пагрузчыкі, ачышчальнікі каналаў і касілкі. Асаблівая ўвага беларускага лідара была скіравана на тэхніцы для меліяратыўных работ. Прэзідэнт перакананы, што гэта грашовы кірунак, эканамічна выгадны, які неабходна развіваць. Гэтая тэхніка, па яго словах, запатрабавана не толькі ў нашай краіне, а і за мяжой, у тым ліку Расійскай Федэрацыі. 

У той жа час кіраўнік дзяржавы паставіў задачу аднавіць сапсаваную тэхніку. Прастойвання, па яго словах, толькі з-за таго, што нейкія камплектуючыя з’яўляюцца імпартнымі, быць не павінна. На прадпрыемстве беларускага лідара запэўнілі: нашы людзі здольныя зрабіць усё. Што датычыцца «Амкадор-КЭЗ», большасць камплектуючых — беларуска-расійскай вытворчасці. Там, дзе ёсць праблемы, вытворчасць асвойваюць самі.

Пасля дакладу аб развіцці холдынгу і канкрэтнага прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка пабываў у цэхах, дзе азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці тэхнікі, якая выпускаецца на прадпрыемстве. Кіраўніку дзяржавы, у прыватнасці, прадэманстравалі ўзоры машын, асноўных вузлоў і камплектуючых, створаных у межах праграмы па імпартазамяшчэнні. Магчымасці меліяратыўнай тэхнікі ў дзейнасці былі паказаны на доследным палігоне. «Галоўнае, каб было надзейна», — заўважыў беларускі лідар. 

«Меліярацыя — асноўнае звяно»

На базе ААТ «Амкадор-КЭЗ» кіраўнік дзяржавы правёў рэспубліканскі семінар-нараду па пытаннях аднаўлення і выкарыстання меліяраваных земляў у рэспубліцы. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло далажыў аб выніках работы ў гэтай галіне.

«Тэма не новая, але найважнейшая, — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Можа, не зусім своечасова мы пачалі другую ці трэцюю хвалю па меліярацыі. Калі ўсе пачыналася, хадзілі па Жыткавіцкім раёне і глядзелі, як патрэбна праводзіць меліярацыю. Цяпер мы ступілі далёка наперад у параўнанні з тымі часамі. Мной прынята настойлівае, жалезнае рашэнне аб тым, што нам трэба меліярацыю ўзмацняць».

Прэзідэнт ставіць пытанне больш шырока: гэта не толькі меліярацыя, а культура земляробства. «Вядома, меліярацыя — гэта асноўнае звяно, — кажучы аб культуры земляробства, удакладніў беларускі лідар. — Як бы ні было цяжка, за два-тры гады мы павінны рэалізаваць тыя планы, якія мы калісьці намецілі на дзесяць гадоў. Мы іх не выканалі, не выканаем і ў гэтым годзе, але я атрымаў запэўніванне ўрада і асабіста віцэ-прэм’ера, што на гэты год запланаваныя да меліярацыі плошчы будуць выкананы». 

Асвоена больш за палову гэтых плошчаў. Астатнія плошчы павінны быць меліяраваны да канца года — такую задачу паставіў кіраўнік дзяржавы.

Ён пагаджаецца — вёска становіцца іншай: будуюцца аграгарадкі, у выніку застануцца буйныя паселішчы. «Праз 10 — 15 гадоў работы, можа, і раней, будуць толькі аграгарадкі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. —. Людзі хочуць жыць з выгодамі, у добрых дамах. У кожнай вёсачцы і на хутары мы гэта не пабудуем, таму мы прыйшлі да таго, што трэба будаваць аграгарадкі, каб яны былі па ўзроўні жыцця такімі ж як у горадзе. А паколькі гэта будзе аграгарадок-вёска, то людзі туды будуць туды імкнуцца яшчэ ў большай колькасці, калі мы створым такія працоўныя месцы, як тут, або як у найлепшых нашых гаспадарках». 

«Гэтым трэба займацца, і мы гэта ўмеем гэта рабіць»

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што нямала занядбаных прысядзібных ўчасткаў. І наваколле Мінска — не выключэнне. Гэтыя прысядзібныя ўчасткі, па яго словах, трэба прыводзіць у парадак. «Гэтыя прысядзібныя ўчасткі самыя-самыя ўрадлівыя, самыя апрацаваныя землі, а яны практычна ўсе закінутыя, — удакладняе Аляксандр Лукашэнка. — Іх трэба прыводзіць у нармальны стан і думаць, што там апрацоўваць. Нам трэба ўвесці ў севазварот усе гэтыя прысядзібныя ўчасткі, і мы 100, 150 тысяч тон збожжа можам атрымаць за кошт гэтых земляў».

Яшчэ адно пытанне, якому ўдзяліў увагу беларускі лідар, — распрацоўка, разбор старых ферм. Нямала прыкладаў, калі пабудаваныя раней комплексы даўно не выкарыстоўваюцца, але як стаялі, так і стаяць. А на іх месцы, лічыць Прэзідэнт, можна вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры. Такім чынам, пастаўлена задача — зніесці старыя пабудовы, і ўвесці плошчы, на якіх яны стаяць, у севазварот. 

«Можа, дзесьці і меліярацыя не патрэбна, але хмызняком зарастаюць сельскагаспадарчы палі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт нагадаў, што меліярацыя і дарогі — гэта галоўная задача. Зноў, па яго словах, даводзіцца вяртацца да таго, што дзяржава гэтым павінна займацца. «Гэтым трэба займацца, і мы гэта ўмеем гэта рабіць», — рэзюмаваў ен.

Звязда

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.