Лукашэнка: Беларусь і Расія былі разам і будуць, ніхто не зможа разарваць іх адзінства
17.11.2025
Беларусь і Расія былі разам і будуць, ніхто не зможа разарваць іх адзінства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 лістапада на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Расіі Юрыем Слюсарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць захавання і развіцця ўзаемаадносін дзвюх краін, асабліва ў цяперашніх няпростых умовах. "Націск звонку каласальны. Не называю адрасы, паролі, яўкі. Вы гэта добра ведаеце. Таму нам трэба ўтрымаць сваё. Беларусь і Расія былі разам і будуць. Ніхто не зможа разарваць наша адзінства, як бы камусьці ні хацелася. Гэтага не дазволяць людзі, народы. Гэта трэба вытрымаць, гэта трэба ўтрымаць. Гэта галоўнае", - сказаў беларускі лідар.