Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі
21.01.2025
Сёння пачынаецца датэрміновае
галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.Датэрміновае
галасаванне пройдзе з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць
права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26
студзеня. У час датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі будуць
працаваць з 12.00 да 19.00 без перапынку.
26 студзеня, у асноўны дзень выбараў, галасаванне будзе праходзіць з 8.00 да 20.00.
На
тэрыторыі краіны ўтворана 5325 участкаў для галасавання (
у Лідскім раёне - 63). Выбаршчыкі,
уключаныя ў спісы, змогуць атрымаць бюлетэнь для галасавання пры
прад'яўленні пашпарта (ID-карткі). Акрамя таго, можна прадаставіць і
іншы дакумент, які пацвярджае асобу, - вадзіцельскае пасведчанне,
пасведчанне інваліда (калі ў ім ёсць фота) або пенсійнае пасведчанне.
Для ваеннаслужачых тэрміновай службы прадугледжана прадастаўленне
ваеннага білета, для работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый -
службовага пасведчання. Калі грамадзянін згубіў пашпарт (ID-картку) або
іх выкралі, то органы ўнутраных спраў выдаюць адпаведныя даведкі, якія
пацвярджаюць асобу. Моладзь можа прагаласаваць па студэнцкім білеце або
білеце навучэнца.
Бюлетэні для галасавання выраблены на
беларускай мове. У гэту кампанію яны дапоўнены прыпіскай для выбаршчыкаў
- папярэджаннем аб тым, што закон забараняе фота- і відэаздымку
запоўненага бюлетэня, а таксама вынас бюлетэняў за межы памяшкання для
галасавання. З адваротнага боку бюлетэнь мае колеравую абарону.
Напярэдадні галасавання не менш як два члены ўчастковай камісіі павінны
праставіць подпісы на адваротным баку бюлетэня. У выпадку адсутнасці
такіх подпісаў бюлетэні будуць прызнавацца несапраўднымі.
БЕЛТА