«Раніца ранняя, настрой бадзёры. Сёлета, хоць і сёмы па ліку сход, але разам з тым першы раз у статусе канстытуцыйным. Самае галоўнае, што Канстытуцыю вызначаў народ на рэферэндуме, таму і адчуваецца адказнасць дэлегатаў за краіну, за народ. УНС з’яўляецца цэментам, які змацоўвае грамадзянскую супольнасць, сістэму кіравання і ўсе інстытуты нашай дзяржавы», — сказаў старшыня камісіі па рабоце з моладдзю і патрыятычнаму выхаванню насельніцтва Гродзенскага абласнога савета ветэранаў Аляксандр Сягоднік. Ён дадаў: "Тыя рашэнні, якія будзе прымаць сход, вельмі важныя для кожнага ўдзельніка і для народа. Узровень адказнасці разумее кожны дэлегат”.
"Так у Беларусі было заўсёды. Самыя галоўныя пытанні і праблемы вырашалі вось так: збіраліся людзі вопытныя, прафесіяналы, і вырашалі найважнейшыя пытанні для дзяржавы. Усе разам вызначалі, якім шляхам пойдзем. Гэта сапраўды важна, — адзначыла рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Сяргейка. — Сёння такі час, такія выклікі, вакол нас столькі ўсяго. І сапраўды канцэпцыя нашай нацыянальнай бяспекі, праект ваеннай дактрыны — гэта самыя асноўныя дакументы, якія павінны прыняць.
Старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі таксама звярнуў увагу на важнасць прыняцця ключавых рашэнняў для дзяржавы ўсёй краінай. «Гэта залог стабільнасці і паступальнага руху наперад. Калі прааналізаваць канфлікты апошніх дзесяцігоддзяў, то падрываць імкнуцца знутры. Гэта атрымліваецца, калі адзінства няма, калі раздрай і неразбярыха, такія з’явы ёсць у суседзяў. Успамінаючы падзеі 2020 года, узнікае пачуццё гонару за тое, што сітуацыю тады ўтрымалі, цяпер яе стабілізавалі і зараз рэспубліка далей паступова развіваецца. Той "вірус", які хацелі нам прывіць, не прыжыўся, мы яго перамаглі, вакцыну правільную своечасова знайшлі», — адзначыў ён.
«Я ўдастоіўся гонару прадстаўляць не толькі свой рабочы калектыў, народ у цэлым і Гродзенскую вобласць, у прыватнасці. Чаканне вялікіх эмоцый, неперадавальных. Усебеларускі народны сход вырашае глабальныя пытанні як унутранай, так і знешняй палітыкі. Будуць разгледжаны пытанні нацыянальнай бяспекі, ваеннай дактрыны, што на гэты момант з’яўляецца актуальным пытаннем, — падзяліўся перад адпраўленнем у сталіцу малады дэлегат, вядучы спецыяліст аддзела Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Дзмітрый Беразоўскі. — Як маладому чалавеку таксама мне цікава прадстаўляць інтарэсы рабочай моладзі, прасоўваць ідэю настаўніцтва, каб яна з практычнага боку працавала ўжо ў статусе дзяржаўнага закона і была абавязковай як для дзяржаўных, так і для прыватных прадпрыемстваў, каб у маладых спецыялістаў было яшчэ больш магчымасцей праяўляць свае ініцыятывы, каб яны маглі рэалізоўваць сябе на карысць будучыні нашай краіны».
«Дэлегаты Гродзенскай вобласці, вядома, у прадчуванні тых важных падзей палітычных, якія ўпершыню будуць праводзіцца ў нашай краіне. Мы рыхтаваліся ў тым ліку і інфармацыйна. Ёсць праекты рашэнняў ваеннай дактрыны, канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, яны прааналізаваны. Мы ўпэўнены, што дэлегацыя адпрацуе вельмі добра і потым сустрэнецца са сваімі выбаршчыкамі і будзе працаваць у гэтым напрамку. Для нас гэта і ганарова, і адказна, таму што мы разумеем важнасць рашэнняў стратэгічных, якія будзем прымаць у перыяд работы Усебеларускага народнага сходу», — падзялілася старшыня Гродзенскай абласной рады дэпутатаў Алена Пасюта.
Дэлегаты з усіх абласцей Беларусі адправіліся сёння раніцай у Мінск для ўдзелу ў VII Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе 24 і 25 красавіка ў Палацы Рэспублікі. Удзел у УНС прымуць 1166 дэлегатаў.