Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі дапускаецца прымяненне пры будаўніцтве праектнай дакументацыі розных краін

20.01.2024
У Беларусі дапускаецца прымяненне пры будаўніцтве праектнай дакументацыі розных краін
У Беларусі пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў дапускаецца прымяненне праектнай дакументацыі, якая распрацавана і прайшла экспертызу па будаўнічых, тэхнічных нормах іншых краін. Гэта прадугледжана Указам № 9, які Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 студзеня.

У адпаведнасці з дакументам унесены змяненні ва Указ № 26 "Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці" ад 14 студзеня 2014 года.

Парадак будаўніцтва канкрэтных аб'ектаў па нормах іншых краін, прыёмкі ў эксплуатацыю такіх аб'ектаў, ажыццяўлення нагляду за імі пры будаўніцтве будзе ўстанаўліваць Савет Міністраў.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Указ № 9 ад 17 студзеня 2023 г. president.gov.by


Указ № 9 ад 17 студзеня 2023 г. https://president.gov.by/be/events/u-belarusi-dapuskaecca-prymyanenne-pry-budaunictve-praektnay-dakumentacyi-roznyh-krain
У Беларусі дапускаецца прымяненне пры будаўніцтве праектнай дакументацыі розных краін https://president.gov.by/be/events/u-belarusi-dapuskaecca-prymyanenne-pry-budaunictve-praektnay-dakumentacyi-roznyh-krain
© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.