Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Характарыстыка

Геаграфічнае становішча

Лідскі раён знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Гродзенскай вобласці. Ён мяжуе з Воранаўскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнамі.
Плошча раёна складае 154 357 га. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ліда, буйны чыгуначны вузел з прамымі сувязямі з Масквой, Гроднам, Баранавічамі і Вільняй.
Сучасная Лідчына — адзін з найбуйнейшых адміністрацыйна‑тэрытарыяльных і прамысловых цэнтраў Рэспублікі Беларусь.

Насельніцтва

На 1 студзеня 2024 года колькасць насельніцтва раёна складае 133 459 чалавек.

На Лідчыне жывуць прадстаўнікі 60 нацыянальнасцяў і 6 канфесій. Найбольш шматлікія — беларусы, палякі, рускія, украінцы. Дзейнічаюць тры нацыянальныя грамадскія аб’яднанні (палякі, яўрэі, украінцы). Адносіны паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў грунтуюцца на добрасуседстве і ўзаемнай павазе.

Гісторыя

Сучасны аблічча Ліда набыла ў 1960–1980‑я гады. Захаваліся тры значныя архітэктурныя помнікі:

Лідскі замак

Пабудаваны ў 1323–1325 гг. на насыпным пагорку вышынёй 5–6 м, акружаным ровам і вадаёмамі.

Замак быў магутнай цытадэляй заходніх земляў Беларусі і застаецца сімвалам горада.

Горад воінскай славы

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны жыхары Лідчыны змагаліся на фронтах, у партызанскіх атрадах і падполлі.
9 ліпеня 1944 г. Масква салютавала войскам 3‑га Беларускага фронту, якія вызвалілі Ліду.
У памяць загінулых узведзены абеліскі, помнікі і Курган Бессмяротнасці.
2009 г. — Ліда ўзнагароджана вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
На тэрыторыі раёна знаходзяцца 44 воінскія пахаванні.

Вядомыя ўраджэнцы

Эканоміка

На долю Лідскага раёна прыпадае больш за 10 % прамысловай вытворчасці Гродзенскай вобласці.
Аснову прамысловага комплексу складаюць 26 арганізацый.

Знешнеэканамічная дзейнасць

Лідскі раён супрацоўнічае больш чым з 60 краінамі свету, экспартуючы прадукцыю ў 42 краіны.
Прыярытэты — дыверсіфікацыя экспарту, захаванне традыцыйных рынкаў, пашырэнне паставак у краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Аграпрамысловы комплекс

Уключае 7 буйных сельскагаспадарчых арганізацый і 69 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.
У сельскагаспадарчай вытворчасці занята каля 1,7 тыс. чалавек.

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2026.