Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

Прэзентацыя кнігі "Выток пачынаўся ад Гаўя"

20 кастрычніка Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі літаратары, а менавіта члены літаб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідская газеты". Падставай для сустрэчы стала прэзентацыя кнігі Ірэны Сліўко "Выток пачынаўся ад Гаўя".

 Ірэна Нікадзімаўна Сліўко нарадзілася ў в.Залейкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці на граніцы двух раёнаў - Іўеўскага і Лідскага, якія раздзяляе рака Гаўя.
 Творы, змешчаныя ў кнізе, напоўнены светлымі чалавечымі пачуццямі: бязмернай любоўю да малой радзімы, да тых мясцін, дзе пачынаўся яе выток, і праходзілі дзяцінства і юнацтва, пачынаючы з далёкіх часоў узнікнення вёскі і да цяперашняга часу. Аўтар адкрывае перад чытачом свае таямніцы душы - шчырую любоў да родных, да жыхароў вёскі, непаўторнае каханне, захапляецца прыгажосцю навакольнай прыроды.
 Аддзел абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі прысвяціў новы выпуск анлайн-праекта "Літаратурнае сузор'е Лідчыны" жыццю і творчасці пісьменніцы і падрабязна спыніўся на яе кніге "Выток пачынаўся ад Гаўя".
 Адзін з экземпляраў гэтай кнігі Ірэна Нікадзімаўна падаравала і падпісала для Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
https://lida.gov.by/ru/lida-news-ru/view/prezentatsyja-knigi-vytok-pachynausja-ad-gauja-4218-2021/

 

© Лидский районный исполнительный комитет, 2016  

При копировании материалов ссылка на первоисточник обязательна  

Разработка и поддержка сайта БелТА