Міхаіл Русы: “Хлеб в Лиде на натуральной закваске, что уже говорит о его качестве. Экономика, технология, проработка маркетинговых вопросов – всё это составляющие Года качества на данном предприятии” Гэта падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні ў час наведвання Лідскага хлебазавода:
- Но прежде, как говорит Президент, начинать нужно с себя: вовремя приди на работу, вовремя выполни все технологические процессы, сделай всё как положено, будь вежлив и аккуратен - это уже элемент качества.
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва Міхаіл Русы сустрэўся з калектывам прадпрыемства. Цяпер за суткі Лідскі хлебазавод выпускае 17 тон хлебабулачных вырабаў і дзве тоны кандытарскіх. Гэта як традыцыйная прадукцыя, так і новая, у тым ліку імпартазамяшчальная. Адна з апошніх навінак – “Мяккія вафлі”.
Прэс-служба Лідскага райвыканкама