Рус
Культурнай сталіцай Беларусі ў 2021 годзе стане Барысаў. Такое рашэнне прынята на калегіі Міністэрства культуры, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА. На званне культурнай сталіцы Беларусі 2021 года прэтэндавалі таксама Мсціслаў і Глыбокае.
Рэспубліканская акцыя
"Культурная сталіца года" праводзіцца Міністэрствам культуры і
зацікаўленымі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі аб'яўлены культурнай
сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі самабытнасці гэтых
гарадоў, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры,
актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.